Горад Кежмарак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Кежмарак
Kežmarok
Герб
Герб
Kezmarok11.jpg
Царква ў Кежмарку

Каардынаты: 49°08′18″ пн. ш. 20°25′45″ у. д. / 49.138333° пн. ш. 20.429167° у. д. (G) (O) (Я)49°08′18″ пн. ш. 20°25′45″ у. д. / 49.138333° пн. ш. 20.429167° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Статус
Раённы цэнтр
Край
Раён
Першае згадванне
Горад з
Плошча
24,83 км²
Вышыня цэнтра
626 м
Насельніцтва (2002)
17 241 чалавек
Шчыльнасць
702 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0 52
Паштовы індэкс
060 01
Аўтамабільны код
KK
Афіцыйны сайт
http://www.kezmarok.sk
(славацк.) 

Кежмарак (Славакія)
Кежмарак
Кежмарак

Ке́жмарак (славацк.: Kežmarok, ням.: Kesmark/Käsmark, венг.: Késmárk) — горад ва ўсходняй Славакіі на рацэ Попрад паміж Высокімі Татрамі і Левачскімі Врхамі. Цэнтр Спішскай вобласці Прэшаўскага края. Насельніцтва каля 17 000 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кежмарак утварыўся ў XIII ст. аб'яднаннем трох блізкіх паселішчаў — славацкіх рыбакоў, нямецкіх каланістаў і каралеўскіх мытных вартавых. Упершыню згадваецца ў 1251 годзе ў лісце караля Белы IV як «Villa (Saxonum apud Ecclesiam) Sancte Elisabeth». Гарадскія правы Кежмарак атрымаў у 1269 годзе разам з правам на ўласны сырны рынак (па-нямецку «Käsemarkt» — «сырны рынак»).

У Кежмарку вясной 1410 года, падчас Вялікай вайны, адбываліся перамовы вялікага князя літоўскага Вітаўта з венгерскім каралём Жыгімонтам. 6 красавіка 1410 года ў Кежмарку быў здзейснены замах на Вітаўта, падпалена частка горада, дзе ён размясціўся і ў пажары атрад наёмнікаў напаў на двор князя, але ахова здолела адбіцца[1].

25 красавіка 1433 года горад моцна пацярпеў да нападу гусітаў. Пасля 1440 года ў Кежмарку засядаў граф Спіша. У XV стагоддзі (потым яшчэ раз у 1655 годзе) стаў вольным каралеўскім горадам. У пачатку XVI стагоддзя горад аднагалосна прыняў лютэранства. У сярэднявеччы Кежмарак быў багатым гандлёвым і рамесным горадам.

Кежмарк быў крэпасцю роду Цёкалі (Thököly).

У 1918 годзе група кежмарскіх славакаў абвясціла незалежную Славацкую рэспубліку.

Да Другой сусветнай вайны ў Кежмарку пражывала вялікая колькасць этнічных немцаў (глядзіце карпацкія немцы). Таксама была вялікая яўрэйская абшчына. Падчас вайны пад пратэкцыяй першай Славацкай рэспублікі каля 3000 яўрэяў былі дэпартаваныя ў нямецкія лагеры смерці. Усе немцы пакінулі горад у 1944 годзе пры набліжэнні Чырвонай арміі.

У 1950 годзе Кежмарак быў абвешчаны архітэктурным запаведнікам.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 2001 года ў горадзе налічваліся 17 383 жыхары. 95,21% з іх славакі, 1,59% цыганы, 0,83% чэхі і 0,43% немцы[2]. Па веравызнанні 77,50% рымска-каталікі, 10,98% без рэлігійнай прыналежнасці, 4,83% лютэране і 2,63% грэка-каталікі[2].

Гарады-пабрацімы[3][правіць | правіць зыходнік]

Славутыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Каляндар-2010 «600 год перамогі пад Грунвальдам» / Аўтар-укладальнік Дудар А. Г — УП «Арэх». — 100 экз.
  2. 2,0 2,1 Municipal Statistics — Statistical Office of the Slovak republic.
  3. Oficiálne stránky mesta Kežmarok — kezmarok.sk.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Сусветная спадчына Славакіі