Горад Кельцы
| Горад
Кельцы
Kielce
|
||||||||
|
|
||||||||
Ке́льцы (па-польску: Kielce) – горад у паўднёвай Польшчы, з'яўляецца адміністрацыйнм цэнтрам Свентакшыскага ваяводства. Горад размешчаны ў Свентакшыскіх гарах і з'яўляецца эканамічным, культурным і турыстычным цэнтрам рэгіёна. Колькасць насельніцтва складае каля 205 тыс. чалавек. Праз горад цячэ невялікая рака Сільніца, якая з'яўляецца правым прытокам Бобжы. Гістарычна горад адносіцца да Малапольскі, Сандамірскай зямлі і з'яўляўся сталіцай свентакрышчыны. У навакольлі гораду да нашых дзён захаваўся келіцкі дыялект польскай мовы (gwara kielecka).
Плошча горада мае ўзвышаны характар, перапад вышыняў складае ад 260 да 408 метраў над узроўнем мора. Самай высокай кропкай Кельцаў з'яўляецца гара Тэлеграф.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Існуе паданне, што сваім з'яўленнем горад абавязаны князю Мешку Баляслававічу, сыну Баляслава Храбрага. 900 гадоў таму, у навакольлі Кельцаў знаходзіліся лясы, якія прываблівалі добрым паляваннем. Таксама, тут быў на паляванні і князь Мешка. Пад час пагоні за зверам, ён адарваўся ад іншых паляўнічых і выехаў на незнаёмую паляну. Тут ён вырашыў адпачыць і заснуў у высокай траве. Яму прыснілася, што на яго напалі забойцы, якія спрабавалі ўліць яму ў рот атруту. Калі князь ужо пачаў траціць сілы, зьявіўся святы Войцэх, які ўзняў яго над зямлёй і намаляваў на зямлі знак, які быў змыты вадой. Мешка абудзіўся і ўбачыў недалёка ад сябе крыніцу. Вада з ім была смачная, празрыстая, такая як у сне. Мешка адчуў прыліў сіл і пачуў крыкі сваіх падначаленых. Ад'язжаючы з паляны ён знайшоў белыя іклы невядомай жывёлы, верагодна дзіка. Князь пакляўся што пабудуе на гэтым месцы горад з вялікім касцёлам. Праз некаторы час, тут было пабудавана паселішча, на самой паляне быў пабудаваны касцёл св. Войцэха, а крыніца, з якой напіўся князь, атрымала назву Сільніца. Паселішча атрымала назву Кельцы ў памяць аб знойдзеных іклах жывёлы (па-польску: kły).
У 1364 годзе Кельцы атрымалі Магдэбургскае права, а ў 1496 годзе, кардынал Фрыдрык Ягелончык надаў гораду герб. У 1661 годзе Кельцы наведаў польскі кароль і вялікі князь літоўскі Ян Казімер. У 1655 годзе горад быў зруйнаваны шведскімі войскамі. 7 — 9 чэрвеня 1794 года горад наведаў Тадэвуш Касцюшка, які адпачываў тут са сваімі войскамі пасля бітвы пад Шчэкацінамі. Пасля пажару, які адбыўся 24 мая 1800 года, былі знішчаны практычна ўсе жылыя пабудовы і ратуша. З 1809 года Кельцы уваходзілі ў склад Царства Польскага. У 1815 годзе горад быў акупіраваны расійскімі войскамі. З 1818 да 1845 года ў Кельцы была перанесена сталіца Кракаўскай губерні. У 1885 годзе праз Кельцы прайшла лінія чыгункі Дэмблін — Дамброва-Гурніча. 5 верасня 1914 года ў Кельцах быў утвораны першы полк Польскага легіёна пад кіраўніцтвам Юзэфа Пілсудскага. 2 жніўня 1919 года горад стаў сталіцай Келецкага ваяводства. 15 студзеня 1945 года горад быў заняты савецкімі войскамі Першага Украінскага фронту. 4 ліпеня 1946 года адбыўся келецкі габрэйскі пагром. 1 студзеня 1999 года Кельцы сталі сталіцай Свентакшыскага ваяводства.
[правіць] Эканоміка
Асновай эканомікі гораду з XV стагоддзя была здабыча карысных выкапняў: жалезнай руды, медзі і волава, а так сама мармуру і пясчаніку. У наш час атрымала развіццё будаўнічая, машынабудаўнічая прамысловасць, а так сама сфэра апрацоўкі і паслугаў. Так сама важнае значэнне маюць келецкія кірмашы. У апошнія гады у Кельцах пачаў хутка развівацца аптовы гандаль, былі пабудаваны некалькі гіпэрмаркетаў.
[правіць] Вядомыя асобы
[правіць] Гарады-сябры
Венгрыя, Будапешт
Венгрыя, Чэпел
Украіна, Днепрадзяржынск
Украіна, Вінніца
ЗША, Флінт
Швецыя, Гёльвэ
Швецыя, Сандвікен
Італія, Гарыц’я
Германія, Готха
Данія, Хернінг
Францыя, Аранж
Ізраіль, Рамула
[правіць] Літаратура
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.224-225