Горад Кенітра

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Кенітра
араб.: القنيطرة
Kenitra 6.58437W 34.26353N.jpg
Від з космасу

Каардынаты Каардынаты: 34°15′00″ пн. ш. 6°35′00″ з. д. / 34.25° пн. ш. 6.583333° з. д. (G) (O) (Я)34°15′00″ пн. ш. 6°35′00″ з. д. / 34.25° пн. ш. 6.583333° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна Марока
Вобласць Гарб-Шрарда-Бені-Хсен
Ранейшыя назвы Порт-Ліятэй
Плошча 650 км²
Насельніцтва (2006) 850 025 чалавек
Часавы пояс UTC0
Тэлефонны код +212-16
Паштовы індэкс 14000
Афіцыйны сайт http://www.kenitra.net/

Кенітра (Марока)
Кенітра
Кенітра


Кені́тра (араб.: القنيطرة, маленькі мост, масток) — горад на паўночным захадзе Марока, порт на рацэ Себу, у 12 кіламетрах ад узбярэжжа Атлантычнага акіяна і ў 40 км на поўнач ад сталіцы Рабата. Адміністрацыйны цэнтр вобласці Гарб-Шрарда-Бені-Хсен.

Змест

[правіць] Гісторыя

Да ўсталявання пратэктарата Францыі над Марока на месцы сучаснага горада была толькі крэпасць («касба»). Горад заснаваў Юбер Ліятэй, першы французскі генерал-губернатар, у 1912 з мэтай развіцця гандлю паміж гарадамі атлантычнага ўзбярэжжа краіны і Фесам, Мекнесам, якія знаходзяцца ўсходней. Порт у Кенітры быў адкрыты ў 1913. У 1933 французы далі афіцыйную назву гораду Порт-Ліятэй. Горад быў пераназваны ў Кенітру у 1956, пасля атрымання Марока незалежнасці.

З сямідзесятых гадоў у Кенітры размяшчалася ваенная база, частка тэрыторыі якой займалі амерыканскія ваенныя. У 1991 амерыканцы пакінулі базу ў Кенітры.

[правіць] Эканоміка

Эканоміка Кенітры заснавана на вытворчасці таканіны, цыгарэт, перапрацоўцы рыбы, а таксама на гадоўлі цытрусавых, пшаніцы і гародніны. У Кенітры здабываюць цынк, нафту і прыродны газ. Прадпрыемствы харчовай (галоўным чынам кансервавай, мукамольнай) прамысловасці.

[правіць] Каледжы і ўніверсітэты

  • Université Ibn Tofail
  • ENCG Kénitra (École Nationale de Commerce et de Gestion de Kénitra)
  • HECI Kénitra (Hautes Etudes Commerciales et Informatiques)

[правіць] Транспарт

У Кенітры дзве чыгуначныя станцыі: Кенітра-Віль і Кенітра-Медзіна. Электрацягнікі кожныя 30 хвілін ідуць на Рабат і Касабланку.

[правіць] Вядомыя выхадцы і жыхары

[правіць] Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.229

[правіць] Спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах