Горад Ковель
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Запыт «Ковель» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.
Горад
|
||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||
Ковель (укр.: Ковель) — горад абласнога падпарадкавання ў Валынскай вобласці Украіны, на рацэ Тур'я. Адміністрацыйны цэнтр Ковельскага раёна. Плошча 47,3 км². Насельніцтва 68 тыс. чал. (2009).
Знаходзіцца за 70 км на паўночны захад ад Луцку. Адзін з найбольшых чыгуначных вузлоў Заходняй Украіны. Праз горад праходзяць аўтамабільныя шляхі E373, E85 еўрапейскага значэння і М07, М19 дзяржаўнага значэння.
Змест |
Гісторыя [правіць]
- XIV ст.: першыя згадкі пра паселішча, у Вялікім Княстве Літоўскім; меў замак.[1]
- XV ст.: уладанне Сангушак.
- 24 снежня 1518: атрымаў Магдэбургскае права.
- 1543: перайшоў да каралевы Боны.
- 1547: у Ковелі натуральную рэнту замянілі грашовай — па адным чырвонцы з кожнага будынка.
- 1556: выйшла каралеўская грамата, якая дазволіла мясцовым рамеснікам ствараць цэхі; у Ковелі праводзілася два кірмашы ў год.
- 1564: вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў Ковель у валоданне ўцекачу з Масковіі князю А. Курбскаму.
- 1565/66: у Валынскім ваяводстве.
- 1569: паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- XVII ст.: буйны эканамічны і гандлёвы цэнтр заходняй Валыні.
- 1790: паводле інвентара, у Ковелі было больш за 400 дамоў.[1]
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр павету Валынскай губерні.
- 1893: у Ковелі дзейнічалі 4 праваслаўныя цэрквы, касцёл, сінагога, 7 яўрэйскіх малітоўных дамоў; працавалі мужчынская і жаночая, прыватная 2-класнае жаночае вучылішчы, 2 бальніцы (адна яўрэйская), 2 аптэкі, 1 друкарня, 2 фатаграфіі.
- 1921: згодна з Рыжскім мірным дагаворам увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валынскім ваяводстве.
- 1939: у складзе Украінскай ССР.
- 28 чэрвеня 1941 — 7 ліпеня 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва [правіць]
- 1863 — 3646 чал.
- 1881 — 4675 чал.[2]
- 1893 — 15 116 чал, з іх паводле веравызнання: праваслаўных 5498, рыма-каталікоў 3088, іўдзеяў 5810, пратэстантаў 612, іншых 108; паводле саслоўя: шляхты 696, мяшчан 13 032, сялян 1266, замежных падданых 65, іншых 57.[3]
- 1972 — 36 тыс. чал.[4]
- 1991 — 69,7 тыс. чал.[5]
- 2009 — 69 тыс. чал.
Эканоміка [правіць]
Завод сельскагаспадарчых машын, льнозавод; дрэваапрацоўчы, будматэрыялаў, мясны камбінаты.
Славутасці [правіць]
- Гістарычная забудова горада (кан. XIX — пач. XX стст.)
- Касцёл Св. Ганны (перавезены з вёскі Вішанькі, 1771)
- Сінагога (XIX ст.)
- Царква Дабравешчання Прасв. Багародзіцы (1877)
- Царква Св. Міхала (1903)
- Царква Уваскрэшання Хрыстова (1877)
Галерэя [правіць]
Гарады-пабрацімы [правіць]
Хелм, Польшча (1995)
Буча, Украіна (2001)
Вальсродэ, Германія (2003)
Пінск, Беларусь (2003)
Ржэў, Расія (2003)
Легіянова, Польшча (2005)
Уціна, Літва (2005)
Бжэг-Дольны, Польшча (2005)
Ленчна, Польшча (2006)
Смела, Украіна (2006)
Краснастаў, Польшча (2008)
Барзінгхаўзен (2008)
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Валерый Грынявецкі. Ковель // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 119
- ↑ Kowel // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 516
- ↑ Ковель // Горад Ковель // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
- ↑ Ковель // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ↑ Ковель // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура [правіць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Kowel // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 516—517
- Ковель // Горад Ковель // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Ковель