Горад Кошыцэ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Кошыцэ
Košice
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Slovakia Kosice 21.jpg

Каардынаты: 48°43′00″ пн. ш. 21°15′00″ у. д. / 48.716667° пн. ш. 21.25° у. д. (G) (O) (Я)48°43′00″ пн. ш. 21°15′00″ у. д. / 48.716667° пн. ш. 21.25° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Славакія
Першае згадванне 1230
Плошча 242,33 км²
Вышыня цэнтра 208 м
Насельніцтва (2006) 234 969 чалавек
Шчыльнасць 969,62 чал./км²
Часавы пояс UTC+1, улетку UTC+2
Тэлефонны код 0 55
Паштовы індэкс 040 XX
Афіцыйны сайт http://www.kosice.sk
(славацк.)  (англ.) 

Кошыцэ (Славакія)
Кошыцэ
Кошыцэ

Кошыцэ (славацк.: Košice, ням.: Kaschau, венг. Kassa) — другі па велічыні горад Славакіі, адміністрацыйны цэнтр Кошыцкага края, знаходзіцца на рацэ Горнад, каля самай мяжы з Венгрыяй.

Кошыцэ з'яўляецца важным гандлёвым, індустрыяльным і культурным цэнтрам усходняй Славаччыны. Тут размешчаны другі па велічыні ўніверсітэт краіны, а таксама маюцца мноства музеяў, выставачных галерэяў і тэатраў. У горадзе месціцца металургічны камбінат U. S. Steel Košice, які з'ўляецца буйнейшым працадаўцам у рэгіёне. Акрамя таго, горад мае добрую чыгункавую сетку і міжнародны аэрапорт.

Гісторыя[правіць]

Першы раз Кошыцэ быў узгаданы ў 1230 годзе. А пачынаючы з XIV стагоддзя горад становіцца другім па значнасці горадам Славакіі, якая на той момант уваходзіла ў Венгерскае каралеўства. У XV стагоддзі Кошыцэ часова захапіў гусіт Ян Йіскра. У XVIIXVIII стагоддзях Кошыцэ становіцца цэнтрам паўстанняў супраць Габсбургаў і своеасаблівай сталіцай мяцежніка Ферэнца Ракошы. У 1657 годзе тут быў закладзены ўніверсітэт. У 1919 годзе ў Кошыцэ была абвешчана Славацкая Савецкая Рэспубліка, якая праіснавала нядоўга. У 19381944 гадах горад быў акупаваны Венгрыяй.

Гл. таксама[правіць]

У Сеціве[правіць]