Горад Кракаў
Горад
|
||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||
Кракаў, горад у Польшчы. Поўная афіцыйная назва - Каралеўскі сталічны горад Кракаў. Знаходзіцца на поўдні краіны, на левым беразе Віслы, якая становіцца адсюль суднаходнай. Другі (пасля Варшавы) па колькасці насельніцтва горад краіны. З'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Малапольскага ваяводства.
Змест |
Назва[правіць]
Верагодна, назва паходзіць ад кельтскіх плямёнаў, якія раней засялялі тутэйшы рэгіён.
Існуе шэраг легенд пра заснаванне і наданне імені гораду, напрыклад большасць польскіх і чэшскіх паданняў кажуць пра існаванне гераічнага князя Крака, які заснаваў горад і даў яму сваё імя.
Адміністрацыйны падзел[правіць]
У 14 ст. ў Кракаве было 22 вуліцы, у 1866 г. ў горадзе і прыгарадах - 113, у 1880 г. - 135, у 1909 г. - 161, у 1926 г. - 457 вуліц. Самая старая вуліца ў Кракаве, гэта вуліца Канонікаў, якая вядзе да замкавай гары.
З 27 сакавіка 1991 г. Кракаў падзелены на 18 муніцыпальных раёнаў. Да гэтага выкарыстоўваўся падзел 1951-1973 гадоў, які дяліў горад на 6 адміністрацыйных раёнаў: Стары горад, Звежынец, Клепаж, Грэгускі, Падружэ, Новая Гута.
Назвы раёнаў паходзяць ад назваў фальваркаў і вёсак, якія сёння ўвайшлі ў склад горада.
Гісторыя[правіць]
У складзе Польшчы[правіць]
Гарадзішча на Вавельскім узвышшы вядома з Х ст. Першае згадванне ў гістарычных крыніцах датуецца 965. Спачатку горад уваходзіў у склад дзяржавы Пшэмыслаў, затым дзяржавы Пястаў. У 1000 тут засядае епіскап. Падчас панавання Казіміра I, горад стаў галоўнай княжаскай рэзідэнцыяй. У 1241 амаль цалкам разбураны татарскім нашэсцем, але выгаднае геаграфічнае становішча дапамагло гораду хутка аднавіцца, і ўжо ў 1257 горад атрымаў Магдэбургскае права.
У 1320 у вавельскай базіліцы адбылася каранацыя Уладыслава Лакетыка. Такім чынам аж да 1734 Кракаў стаў месцам каранацыі ўсіх польскіх каралёў. У якасці сталіцы адной з мацнейшых еўрапейскіх дзяржаў горад разбудоўваўся ў розных напрамках.
Пасля заключэння Люблінскай уніі і ўтварэння Рэчы Паспалітай на некаторы час горад страціў сталічны статус. Пераемніццай стала Варшава, якая знаходзілася прыкладна ў геаграфічным цэнтры новаўтворанай краіны.
З заняпадам Рэчы Паспалітай пачаўся заняпад і Кракава. З-за недахопу грошаў моцна цярпелі абарончыя фартыфікацыі, што дазволіла з лёгкасцью захапіць і зруйнаваць горад шведам, падчас «шведскага патопу». Цалкам у 18 ст. горад захоплівалі шведы, аўстрыйцы, прусы і рускія.
Аўстрыйская імперыя[правіць]
У 1794 горад стаў цэнтрам вызваленчага паўстання Т. Касцюшкі, паражэнне якога прывяло да Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. Такім чынам горад апынуўся ў складзе Аўстрыі і ўваходзіў у склад Варшаўскага княства, як цэнтр дэпартамента.
У 1815—1846 Кракаў быў маленькай, але фармальна незалежнай дзяржавай. Апошнім месцам прытулку польскай дзяржаўнасці. Менавіта тады пачынаецца маштабная перабудова горада, якая моцна паўплывала на яго сучасны выгляд. Узброеннае паўстанне ў 1846 прывяло да ўводу ў горад аўстрыйскіх войск і ўсталявання тут аўстрыйскай улады аж да 1918.
Польская Рэспубліка[правіць]
Пасля здабыцця палякамі незалежнасці і ўтварэння Польскай Рэспублікі ў 1918 Кракаў стаў адным з галоўных гарадоў краіны. Тут у Вавельскім замку размясцілася рэзідэнцыя прэзідэнта. З пачаткам Другой Сусветнай вайны, горадам авалодалі нямецкія акупанты, якія вывезлі за час акупацыі (1939—1945) вялікае мноства помнікаў мастацтва, якія захоўваліся ў горадзе на працягу многіх стагоддзяў[1]. За час вайны, яўрэйскае насельніцтва было амаль поўнасцю знішчана, але Кракаў заставаўся адным з нямногіх гарадоў, насельніцтва якога моцна не зменшылася з адыходам немцаў.
Пасля вайны Кракаў пачаў хутка адбудоўваца і рэканструявацца. Вялікая колькасць помнікаў архітэктуры дазволіла гораду звацца адным з найпрыгажэйшых мест свету. У 2000 гораду наданы тытул «Культурная сталіца Еўропы», у 2007 — «Наймоднейшы горад свету» і г.д.
Клімат[правіць]
| месяц | I | II | III | IV | V | VI | VII | VIII | IX | X | XI | XII | |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| самая высокая дзённая тэмпература (°C) | +1,0 | +2,9 | +7,8 | +13,5 | +19,2 | +21,7 | +23,4 | +23,4 | +18,5 | +13,5 | +6,4 | +2,4 | |
| самая нізкая начная тэмпература (°C) | -5,5 | -4,2 | -0,9 | +3,1 | +8,0 | +11,1 | +12,7 | +12,3 | +8,8 | +4,3 | -0,2 | -3,5 | |
| атмасферныя ападкі (мм) | 34,7 | 29,7 | 35,1 | 50,1 | 73,7 | 94,0 | 81,3 | 76,2 | 59,9 | 49,4 | 40,3 | 37,9 | |
| колькасць дажджавых дзён | 15 | 14 | 14 | 14 | 14 | 15 | 15 | 13 | 12 | 12 | 15 | 16 | |
| крыніца: Światowa Organizacja Meteorologiczna | |||||||||||||
Насельніцтва[правіць]
Колькасць насельніцтва горада на працягу апошніх трох стагоддзяў.

Максімальная колькасць насельніцтва была дасягнута ў 2003 і складала 757 685 жыхароў.
Культура[правіць]
Тэатры[правіць]
- Кракаўскі тэатр сцэны STU
- Кракаўскі тэатр ляляк
- Стары тэатр імя Мадзяеўскай
- Кракаўскі тэатр імя Славацкага
- Народны кракаўскі тэатр
Музеі[правіць]
- Нацыянальны музей у Кракаве
- Музей Чартарыйскіх
- Музей польскай авіяцыі
- Дом Яна Матэйкі
- Цэнтр японскага мастацтва і тэхнікі «Manggha»
- Каралеўскі замак - Вавель
- Археалагічны музей у Кракаве
- Гістарычны музей у Кракаве
- Музей Ягелонскага ўніверсітэта
- Этнаграфічны музей у Кракаве
- Музей гісторыі фатаграфіі ў Кракаве
- Кракаўскі Музей Польскай Авіяцыі
Гістарычны цэнтр[правіць]
| Гістарычны цэнтр Кракава* | |
|---|---|
| Krakow's Historic Centre** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
|
|
|
| Краіна | |
| Тып | Культурны |
| Крытэры | IV |
| Спасылка | 29 |
| Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1978 (2-я сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
|
Гістарычны цэнтр Кракава (Стары горад, Вавель і Казімеж) быў уключаны ў 1978 у першы спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Размешчаны ў падножжа каралеўскага замка Вавель. Амаль адразу тут знаходзяцца самая вялікая ў Еўропе рынкавая плошча і мноства гістарычных жылых дамоў, палацаў і цэркваў з пышнымі інтэр'ерамі. Дадатковым сведчаннем цікавай гісторыі горада з'яўляюцца рэшткі ўмацаванняў XIV ст., сярэднявечнае селішча Казімеж са старажытнымі сінагогамі ў паўднёвай частцы горада, Ягелонскі ўніверсітэт і гатычны кафедральны сабор з магільным склепам польскіх каралёў.
Асноўныя культурна-гістарычныя помнікі:
- Каралеўскі замак і Кафедральны сабор (Вавель)
- Касцёл св. Марыі (13 стагоддзе)
- Касцёл св. Ганны (з магілай Каперніка)
- Каралеўскі шлях
Вядомыя асобы[правіць]
- Тадэвуш Касцюшка (1746—1817), палітычны і ваенны дзеяч, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794
- Віслава Шымборска (нар. 1923) — паэтэса, эсэістка, літаратурны крытык, перакладчыца. Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1996)
- Ян Матэйка
- Ежы Штур, акцёр тэатра і кіно
- Ежы Гофман
- Марцін Залескі
- Анджэй Мунк
- Стэфан Банах
Гарады-пабрацімы[правіць]
Бібліяграфія[правіць]
Манаграфіі
- Janina Bieniarzówna, Jan M. Małecki i Józef Mitkowski (red.) "Dzieje Krakowa", 1979, Wyd. Literackie, Kraków ISBN 83-08-00115-7 (całość); тамы:
- "Kraków do schyłku wieków średnich" tom 1, ISBN 83-08-02057-7
- "Kraków w wiekach XVI-XVIII" tom 2, ISBN 83-08-00663-9
- "Kraków w latach 1796-1918" tom 3, ISBN 83-08-00116-5
- "Kraków w latach 1918-1939" tom 4, ISBN 83-08-02764-4
- "Kraków w latach 1939-1945" tom 5, ISBN 83-08-03289-3
- "Kraków w latach 1945-1989" tom 6, ISBN 83-08-03636-8
Часопісы
- Miesięcznik "Kraków" 2005-, ISSN 1733-0459
- Rocznik "Małopolska" 1999-, ISSN 1641-1105
Зноскі
- ↑ Частка з іх, пасля вайны, так і не вярнулася ў горад.
Гл. таксама[правіць]
- Вольны горад Кракаў
- Кракаўскае княства
- Малапольскае ваяводства
- Гарады Польшчы
- Культурныя сталіцы Еўропы
- Базіліка Божага Цела
- Базіліка Святога Арханёла Міхаіла
Спасылкі[правіць]
- Магічны Кракаў (польск.)