Горад Крк

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Крк
Krk
Krk from the sea.jpg
Выгляд з мора

Каардынаты: 45°01′34″ пн. ш. 14°34′32″ у. д. / 45.026111° пн. ш. 14.575556° у. д. (G) (O) (Я)45°01′34″ пн. ш. 14°34′32″ у. д. / 45.026111° пн. ш. 14.575556° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Афіцыйная мова
Насельніцтва (2011)
6243 чалавека
Часавы пояс
Тэлефонны код
+385 51
Паштовы індэкс
51 500
Аўтамабільны код
RI
Афіцыйны сайт

Крк (Харватыя)
Крк
Крк

Крк (харв.: Krk, італ.: Veglia) — горад у Харватыі, адміністрацыйны цэнтр вострава Крк. Насельніцтва (20011 г.) - 6243 чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вежа Франкапанскага замка Крк

Горад Крк быў вядомы ўжо ў часы Рымскай імперыі. Першапачаткова меў назву Курыкта (лац.: Curicta). У першыя стагоддзі н. э. быў добра ўмацаваны. Пасля распаду адзінай імперыі ўвайшоў у склад Візантыі, што было пацверджана дагаворам 812 г. паміж візантыйскім і франкскім імператарамі. У VII ст. пацярпеў ад нашэсця авараў, аднак хутка быў узноўлены.

У 900 г. заснавана рымска-каталіцкае біскупства Крк (лац.: Dioecesis Veglensis).

У XI ст. захоплены венецыянцамі. Горад стаў цэнтрам графства Крк, уладары якога толькі фармальна залежылі ад Венецыі. Імі быў пабудаваны магутны замак Крк. Дзякуючы высілкам графаў і біскупаў у XIV - XVI стст. горад лічыўся адным з галоўных культурных цэнтраў Харватыі.

У 1480 г. Крк зноў быў падначалены Венецыі. Апошні граф Іван VII Франкапан быў арыштаваны і памёр у венецыянскай турме. Горад і востраў кіраваліся венецыянскім губернатарам, аднак мелі пэўную аўтаномію. Большасць мясцовых дакументаў складалася на глаголіцы. У пач. XVI ст. у сувязі з пашырэннем Асманскай Порты насельніцтва значна павялічылася за лік бежанцаў з мацерыка.

У 1797 г. горад далучаны да Аўстрыйскай імперыі. У 1918 - 1920 гг. акупаваны Італіяй. У 1920 г. стаў часткай Югаславіі. У міжваенны перыяд пачаў развівацца турызм.

З 1991 г. у складзе незалежнай Харватыі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны занятак мясцовага насельніцтва — абслугоўванне турыстаў. Жыхары Крк маюць адзін з лепшых у Харватыі ўзроўняў жыцця. У Крк месціцца галоўны офіс буйной будаўнічай кампаніі GP Krk.

Славутыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

У прыморскай частцы захавалася старая забудова, у тым ліку некалькі касцёлаў і кляштар XIII - XVIII стст. Найбольшую цікавасць уяўляюць гарадскі мур, які пачаў будавацца яшчэ ў 1 тысячагоддзі да н. э., а таксама замак сям'і графаў Франкапанаў (XIII ст.).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]