Горад Кудзіркас Наўмесціс
| Горад
Кудзіркас Наўмесціс
Kudirkos Naumiestis
|
||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||
Кудзіркас Наўмесціс (літ.: Kudirkos Naumiestis) — горад у паўднёвай Літве ў Шацкім раёне Мар'ямпальскага павету. Аддалены ад Шакаў на 25 км. Насельніцтва налічвае каля 1,9 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.
Упершыню паселішча згадваецца ў 1561 годзе як Дуалебачы, а ў 1639 годзе назва была зьменена Цэцыліяй Рэнатай Габсбург, жонкай вялікага князя Уладзіслава Вазы на Уладзіславаў. У 1643 годзе паселішча атрымала гарадскія правы. Пасля ўваходу горада ў склад Прусіі ён меў назву Neustadt-Schirwindt, ад ракі Шырвінты. У 1917 годзе горад быў названы Наўмесціс. Пасля ўваходу горада ў склад Літоўскай Рэспублікі новая ўлада ў 1934 годзе змяніла назву на Кудзіркас Наўмесціс у гонар літоўскага дзеяча Вінцаса Кудзіркі, які жыў тут з 1895 да 1899 года.