Горад Куляб

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Куляб
тадж.: Кӯлоб
Kulob welcome.JPG

Каардынаты: 37°54′43″ пн. ш. 69°46′51″ у. д. / 37.911944° пн. ш. 69.780833° у. д. (G) (O) (Я)37°54′43″ пн. ш. 69°46′51″ у. д. / 37.911944° пн. ш. 69.780833° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Першае згадванне
Насельніцтва (2003)
82 000 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+992 3322
Паштовы індэкс
735140

Куляб (Таджыкістан)
Куляб
Куляб

Куляб (тадж.: Кӯлоб; перс. کولاب) — горад у Хатлонскай вобласці Таджыкістана, адзін з найстаражытнейшых гарадоў краіны. Размешчаны ў даліне ракі Яхсу (басейн Пянджа), ля падножжа хрыбта Хазрацішох, у 203 км на паўднёвы ўсход ад горада Душанбэ. 82 тыс. жыхароў па дадзеных на 2003 год.

Назва горада, відаць, паходзіць ад тадж. «Кӯлоб» - «азёрная вада».

Горад упершыню згадваецца пад сучаснай назвай у XIII стагоддзі.

Горад Куляб, які адзначыў сваё 2700-годдзе ў 2006 годзе, на працягу многіх стагоддзяў быў важным палітычным, гандлёва-эканамічным і культурным цэнтрам вялізнай Хатлонскай вобласці. Горад знаходзіўся на адной з галінак Вялікага Шаўковага шляху і меў цесныя гандлёва-эканамічныя і культурныя сувязі з многімі краінамі Усходу і Захаду.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Маўзалей Мір Саіда Алі Хамадоні
  • Гістарычны музей