Горад Кэсон

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Кэсон
개성시, 開城市
Kaesong weekday.jpg

Каардынаты: 37°58′00.12″ пн. ш. 126°33′00″ у. д. / 37.9667, 126.55 (G) (O) (Я)37°58′00.12″ пн. ш. 126°33′00″ у. д. / 37.9667, 126.55 (G) (O) (Я)

Краіна
Ранейшыя назвы
Кайдзё
Плошча
1309 км²
Насельніцтва (2003)
201 тыс. чалавек
Часавы пояс

Кэсон (Паўночная Карэя)
Кэсон
Кэсон

Кэсон — горад у Паўночнай Карэі, які знаходзіцца ў правінцыі Хванхэ-Пукто на поўдні КНДР, былы горад з асаблівым статусам прамога падпарадкавання і сталіца Карэі ў эпоху дынастыі Каро.

У горадзе размешчаны інстытут Сандо, ёсць музей, тэатр, тэлецэнтр.

Кэсон - старажытная сталіца Карэйскай дзяржавы (10-14 стст.). У горадзе яшчэ захаваліся рэшткі палаца кіраўнікоў Манвольдэ паблізу прамысловага рэгіёну Кэсон. Палац быў пабудаваны ў 918 і разбураны ў 1361 годзе. У 11 км на захад ад Кэсона размешчана магіла караля Конмін. Пасля падзелу Карэі ў 1948 годзе знаходзіўся ў складзе Паўднёвай Карэі, бо быў на поўдн ад 38-й паралелі.

У Кэсоне было заключана пагадненне аб перамір'і ў Карэі падчас Карэйскай вайны (1950-53). У выніку таго, што новая мяжа паміж КНДР і Паўднёвай Карэяй была перайначаная і прайшла ў гэтым раёне не па 38-й паралелі, а крыху на поўдзень, перайшоў у склад Паўночнай Карэі.