Горад Кінгстан, Антарыа

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Кінгстан
Kingston

Кінгстанская ратуша
Кінгстанская ратуша

КінгстанKingston (Канада)
КінгстанKingston
Кінгстан
Kingston

Каардынаты: 44°13′52.78″ пн. ш. 76°28′51.33″ з. д. / 44.23133, -76.480926 (G) (O) (Я)

Кіраванне
Краіна Flag of Canada.svg Канада
Бягучы статус з 1846 (1846)
Дэмаграфія
Насельніцтва 117 207 чал. (2006)
Шчыльнасць 260,2 чал./км²
Геаграфія
Плошча 450,39 км²
Часавы пояс UTC-5

Кінгстан (англ.: Kingston) — горад на поўдні канадскай правінцыі Антарыа. Насельніцтва 117 207 жыхароў (2006), з прыгарадамі — 152 358. Порт на паўночна-ўсходнім узбярэжжы возера Антарыа, ля вытокі Рака Святога Лаўрэнція.

Вываз збожжа, леса. Хімічная прамысловасць, транспартнае машынабудаванне. 3 ВНУ, у тым ліку ўніверсітэт Квінс. 2 тэатры. У XVII стагоддзі на месцы сучаснага Кінгстана знаходзілася індзейскае паселішча; у 1673 годзе заснаваны Форт-Фронтэнак. Захоплены англічанамі падчас сямігадовай вайны.

Непадалёк знаходзіцца ланцуг архіпелага Тысяча астравоў. Часам Кінгстан завуць «Вапняковым горадам» («Limestone City») з-за шматлікіх будынкаў з гэтага мясцовага матэрыялу. Цэнтральная частка гораду размешчаная паміж рэкамі Катаракві (англ.: Cataraqui) на ўсходзе і Малая Катаракві (англ.: Little Cataraqui Creek) на захадзе. Адміністрацыйны цэнтр акругі Фронтэнак.

Выбітыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе нарадзіліся вядомыя хакеісты Дуг Гілмар і Браян Ален, доўгі час жыл Берні Нікалс. Іншы вядомы выхадзец — канадскі рок-музыкант Браян Адамс.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]