Горад Лагойск

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Лагойск
Герб
Герб
Tyškievič Estate in Łahojsk, Napaleon Orda.jpg
Палац Тышкевічаў, малюнак Н. Орды

Каардынаты Каардынаты: 54°12′00″ пн. ш. 27°51′00″ у. д. / 54.2, 27.85 (G) (O) (Я)54°12′00″ пн. ш. 27°51′00″ у. д. / 54.2, 27.85 (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Вобласць Мінская
Раён Лагойскі
Першае згадванне 1078
Насельніцтва (2008) 10 800 чалавек
Часавы пояс UTC+2
Тэлефонны код +375 1774
Паштовы індэкс 223110
Афіцыйны сайт Афіцыйны сайт(руск.) (англ.) 

Лагойск (Беларусь)
Лагойск
Лагойск

Лагойск (Мінская вобласць)
Лагойск
Лагойск

Лагойск — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лагойскага раёна, на р. Гайна. У 40 км ад Мінска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск—Орша. Аўтадарогі на Мінск, Лепель, Смалявічы, Барысаў, Маладзечна. Насельніцтва 10,1 тыс. чал. (2006).

Змест

[правіць] Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1078 годзе як горад Полацкай зямлі. З 12 ст. цэнтр удзельнага Лагожскага княства. З 14 ст. у складзе ВКЛ, валоданне Ягайлы, Скіргайлы, Вітаўта. Пазней належаў князям Чартарыйскім, Тышкевічам (з 1528). У 1505 разрабаваны і спалены крымскімі татарамі. Падчас Паўночнай вайны (1700—1721) заняты шведамі, якія спалілі Лагойскі замак. У 1765 на яго месцы пабудаваны манастыр базыліянінаў. З 1793 у складзе Расійскай імперыі. У 1814—1819 пабудаваны 2-павярховы палац Тышкевічаў (разбураны ў Вялікую Айчынную вайну). У 1842 браты К. і Я. Тышкевічы стварылі ў Лагойску музей старажытнасцяў, на аснове калекцыі якога ў 1855 заснаваны Віленскі музей старажытнасцей. У 18091860 гг. у мястэчку дзейнічала Лагойская палатняна-папяровая мануфактура. Выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусцінкі. У 1859 г. мела 12 станкоў і 2 машыны. У 1860 г. працавала каля 60 чалавек. Выпускала да 50 і больш тысячаў аршынаў палатна рознага колеру і ўзору. Прадукцыя збывалася ў Мінску і Рызе[1].

З 19 ст. мястэчка. З 1897 — цэнтр воласці Барысаўскага павета. З 1924 цэнтр раёна, гарадскі пасёлак. З 1998 — горад.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Алімп». Лагойск — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.

[правіць] Культура

Гісторыка-краязнаўчы музей імя К. і Я. Тышкевічаў.

[правіць] Выдатныя мясціны

[правіць] Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Лагойская палатняна-папяровая мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 9: Кулібін — Малаіта / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншае. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 91.

[правіць] Літаратура

  • Логойск // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах