Горад Лагроньё
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Горад
|
||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||
Лагро́ньё (ісп.: Logroño) — горад у Іспаніі, адміністрацыйны цэнтр аўтаномнай супольнасці Рыёха. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Лагроньё. Сталіца вінаробчай Ла-Рыёхі, буйны прыпынак на шляху пілігрымаў па шляху Святога Якава ў Сант'яга-дэ-Кампастэла.
Горад на рацэ Эбра на мяжы Кастыліі і Навары ў сваёй гісторыі неаднаразова падвяргаўся набегам і разбурэнням. Старадаўніх пабудоў у горадзе практычна не захавалася. У цэнтры горада размяшчаюцца сабор Санта-Марыя-Рэдонда і храм Сант'яга-эль-Рэаль. Адзіны музей горада — Гісторыка-мастацкі музей Ла-Рыёхі.
Насельніцтва — 152 тыс. жыхароў (2009).
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Іспаніі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |