Горад Лакінск
| Горад
Лакінск
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Лакінск (руск.: Лакинск) — горад у Расіі ў Собінскім раёне Уладзімірскай вобласці.
Насельніцтва 15,5 тыс. чал. (2010).
Змест |
[правіць] Геаграфія
Горад размешчаны на аўтамабільнай трасе М7 «Волга» паміж Масквой (аддаленасць 150 км) і Уладзімірам (30 км), у 4 км ад Собінкі, на рацэ Ундалка (левы прыток Клязьмы). Чыгуначная станцыя Ундал на лініі Масква — Ніжні Ноўгарад.
[правіць] Гісторыя
Узнік як рабочы пасёлак Лакінскі пры ткацкай фабрыцы, названы ў гонар Міхаіла Ігнацьевіча Лакіна — рускага рэвалюцыйнага дзеяча, які быў забіты тут увосень 1905 года.
У 1969 годзе пасёлак пераўтвораны ў горад Лакінск. У мяжу горада увайшло вядомае з канца XV стагоддзя гандлёва-прамысловае сяло Ундал (у XVIII стагоддзі — маёнтак Суворавых, дзе ў 1784—1786 гадах жыў Аляксандр Сувораў.
[правіць] Насельніцтва
Дынаміка колькасці насельніцтва горада
| Год | Насельнiцтва, чал. | Крыніца |
|---|---|---|
| 1926 | 2 300[2] | Перапіс 1926 года |
| 1959 | 9 844[3] | Перапіс 1959 года |
| 1970 | 15 077[4] | Перапіс 1970 года |
| 1979 | 17 493[5] | Перапіс 1979 года |
| 1989 | 18 918[6] | Перапіс 1989 года |
| 2002 | 17 086[7] | Перапіс 2002 года |
| 2010 | 15 488[1] | Ацэнка Расстата |
[правіць] Эканоміка
Вядучыя прадпрыемствы — прадзільна-ткацкая фабрыка «Лакінская мануфактура», мэблевая фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасці.
[правіць] Славутасці
- Царква Казанскай іконы Божай Маці (1693).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Ацэнка Расстата на 1 студзеня 2010 г.. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011.
- ↑ Уладзімірская акруга Іванаўскай прамысловай вобласці. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011.
- ↑ Усесаюзны перапіс насельніцтва 1959 г.. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011.
- ↑ Усесаюзны перапіс насельніцтва 1970 г.. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011.
- ↑ Усесаюзны перапіс насельніцтва 1979 г.. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011.
- ↑ Усесаюзны перапіс насельніцтва 1989 г.. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011.
- ↑ Усерасійскі перапіс насельніцтва 2002 г.. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011.
[правіць] Спасылкі
- Афіцыйны сайт адміністрацыі горада Лакінска
- На сайце «Віртуальны Уладзімір»
- Асяроддзе пасялення — Лакінск
Шаблон:Населеныя пункты Сабінскага раёна
| Гарады Уладзімірскай вобласці | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр | Уладзімір | |
| Іншыя гарады |
Аляксандраў | Вязнікі | Гарахавец | Гусь-Хрустальны | Камешкава | Карабанава | Кіржач | Каўроў | Кальчугіна | Касцярова | Курлава | Лакінск | Меленкі | Мурам | Петушкі | Пакроў | Радужны | Собінка | Струніна | Судагда | Суздаль | Юр'еў-Польскі |
|
Шаблон:Населеныя пункты на аўтамагістралі М-7 Шаблон:Населеныя пункты на ЧЫГ Масква-НН