Ламу (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Ламу)
Горад
Ламу
Lamu
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
50 км²
Вышыня цэнтра
15 м
Афіцыйная мова
суахілі
Насельніцтва
  • 18 382 чал.
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+254-42
Паштовыя індэксы
80500
Ламу на карце Кеніі
Ламу (горад) (Кенія)
Ламу (горад)
Ламу (горад) (Кенія)
Ламу (горад)

Ла́му (суахілі: Lamu) — горад на востраве Ламу ў Кеніі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай акругі. Насельніцтва (2009 г.) — 18 382 чал.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад Ламу ўпершыню ўзгадваецца ў арабскіх пісьмовых крыніцах XV ст. як гандлёвы цэнтр на ўсходнім узбярэжжы Афрыкі. Згодна летапісным паданням, ён быў заснаваны значна раней, у VII ст. н. э.

Да XVI ст. Ламу знаходзіўся пад кантролем дзяржавы Патэ на суседнім аднайменным востраве. У XVI ст. — пад кантролем Партугаліі. У XVII ст. увайшоў у саюз з Аманскім султанатам (у XIX ст. цэнтр султаната быў перамешчаны на Занзібар), удзельнічаў на яго баку ў войнах супраць Мамбасы і Патэ. Перыяды другой паловы XVII — XVIII стст. і другой паловы XIX ст. лічыліся адпаведна «залатым» і «срэбраным» вякамі, калі Ламу багацеў дзякуючы гандлю чарнаскурымі рабамі. У гэты час былі ўзведзены асноўныя пабудовы старой часткі горада. Асабліва важнай стала пабудова крэпасці ў 18131821 гг. у стылі, характэрным для Ўсходняй Аравіі.

У 1873 г. гандаль рабамі быў забаронены. У 1890 г. горад трапіў пад пратэктарат Вялікабрытаніі. Поўная адмена рабства ў 1907 г. выклікала моцную стагнацыю і перасяленне часткі мясцовага насельніцтва ў іншыя месцы.

У 1963 г. Ламу ўвайшоў ў склад незалежнай Кеніі.

У 2001 г. горад Ламу трапіў ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Стары горад Ламу славіцца старажытнымі пабудовамі XVI — XIX стст., вузкімі вуліцамі, разьбянымі дзвярамі і франтонамі. У 2001 г. быў унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Найбольш цікавыя мясціны:

  • Гарадскі порт, які ў нашы дні выкарыстоўваецца для кабатажнага суднаходства. Тут можна убачыць традыцыйныя лодкі, якія будуюць мясцовыя ўмельцы, і якія шырока выкарыстоўваюцца як транспартны сродак у нашы дні.
  • Паштовы музей на месцы нямецкай паштовай станцыі.
  • Музей Ламу, які ўтрымоўвае багатую калекцыю мінулага ўсяго архіпелага Ламу.
  • Музей традыцыйнага жытла суахілі.
  • Крэпасць XIX ст.
  • Некалькі мячэцяў і каталіцкі касцёл.
  • Прыбежышча для валачашчых аслоў.

Не далёка ад горада размешчаны цудоўныя пясчаныя выдмы і пляжы.

Аднак зачараванне старога горада ў хуткім часе можа быць зруйнавана, паколькі ўрад Кеніі выношвае сур’ёзныя планы будаўніцтва ў Ламу сучаснага глыбакаводнага порта.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Ламу звязаны са знешнім светам праз паромную пераправу і аэрапорт. Апошні знаходзіцца на суседнім востраве Манда. У Ламу ўсяго 1 кінатэатр, няма буйной прамысловасці, ужыванне ўнутранага аўтамабільнага транспарту абмежавана.

Галоўная галіна эканомікі — абслугоўванне турыстаў.

Зноскі

  1. [1] Архівавана 21 лютага 2013.
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1055
рус.англ.фр.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]