Горад Лар'ян

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Камуна
Лар'ян
Lorient
Герб
Герб
Lorient.jpg

Каардынаты: 47°44′48″ пн. ш. 3°21′53″ з. д. / 47.746667° пн. ш. 3.364722° з. д. (G) (O) (Я)47°44′48″ пн. ш. 3°21′53″ з. д. / 47.746667° пн. ш. 3.364722° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Мэр
Нарбер Метэры
Заснаваны
Ранейшыя назвы
L'Orient
Плошча
17,48 км²
Вышыня цэнтра
46 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва (1999)
59189 чалавек
Шчыльнасць
3,386 чал./км²
Этнахаронім
Lorientais
Паштовы індэкс
56100
Афіцыйны сайт

Лар'ян (Францыя)
Лар'ян
Лар'ян

Лар'ян (фр.: Lorient, брэт.: An Oriant) — партовы горад і камуна на паўночным захадзе Францыі, размяшчаецца ў дэпартаменце Марбіян рэгіёна Брэтань.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад Лар'ян узнік у першай палове XVII стагоддзя ў вусці ракі Блавэ падчас росквіту гандлю з Індыяй. Першапачаткова склады для марскога гандлю размяшчаліся ў Порт-Луі, а ў 1628 годзе на ўсход ад Порт-Луі былі пабудаваны дадатковыя склады, якія сталі вядомыя як усходнія (па-французску: Orient — усход). Пасля 1664 года ў Лар'яне была пабудавана суднаверф французскай Ост-Індскай кампаніі, што спрыяла далейшаму росту горада.

Падчас Другой сусветнай вайны ў горадзе знаходзілася база нямецкіх падводных лодак. Горад падвяргаўся масіраваным авіяналётам саюзнікаў і быў практычна цалкам разбураны, асабліва моцныя бамбардзіроўкі праводзіліся ў студзені—лютым 1943 года. У сучасным Лар'яне пераважае архітэктура 1950-х гадоў.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнае значэнне ў эканоміцы Лар'яну мае порт, галоўнымі галінамі ў эканоміцы ёсць гандаль, рыбалоўства, пасажырскія перавозкі.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Для прыцягнення турыстаў праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы на вадзе і штогадовы з 1971 года, агульна-кельцкі фестываль этнічнай музыкі.

Гарады-пабрацімы Лар'яна[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]