Горад Левача

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Левача
Levoča
Levoca main square 03.JPG

Каардынаты: 49°01′22″ пн. ш. 20°35′26″ у. д. / 49.022778° пн. ш. 20.590556° у. д. (G) (O) (Я)49°01′22″ пн. ш. 20°35′26″ у. д. / 49.022778° пн. ш. 20.590556° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Першае згадванне
Плошча
Вышыня цэнтра
570 м
Насельніцтва (2003)
14 511 чалавек
Шчыльнасць
227 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0 53
Паштовы індэкс
054 01
Афіцыйны сайт
http://www.levoca.sk
(славацк.) 

Левача (Славакія)
Левача
Левача

Ле́вача (славацк.: Levoča, ням.: Leutschau, венг.: Lőcse) — горад ва ўсходняй Славакіі (гістарычная вобласць Спіш) ля падножжа Левачскіх Врхоў, непадалёк ад замку Спішскі Град. Насельніцтва каля 14 тыс. чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Левача згадваецца ў 1249 годзе ў лісце караля Белы IV, хоць горад існаваў задоўга да гэтага — раманскі касцёл Св. Мікалая існаваў тут яшчэ ў XI ст. У 1241 годзе, пасля мангола-татарскага нашэсця, сюды прыйшлі першыя нямецкія каланісты.

У 1271 Левача згадваецца ўжо як свабодны каралеўскі горад, цэнтр правінцыі. У XV ст. левацкія купцы атрымалі ад венгерскага караля шэраг прывілеяў і горад пачаў хутка развівацца. Дамінантнае становішча Левачы пацвярдзіў і факт перамогі ў так званай «стогадовай вайне» з іншымі спіскімі гарадамі за права першынства на Спішы. У гэты час Левача становіцца цэнтрам пратэстанцкага руху на Славакіі.

Горад пачаў прыходзіць у занядбанне ў XVII ст. падчас антыгабсбургскіх паўстанняў. Страту значэнні Левачы пацвярдзіў 1871 год, калі новая чыгунка мінула место.

У цяперашні час Левача невялікае мястэчка з цудоўна захаваўшыміся цэнтрам і шматлікімі помнікамі архітэктуры. У 2009 годзе разам са Спіскім Градам сярэднявечныя помнікі Левачы ўтварылі адзіны аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]