Горад Левіцэ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад
Левіцэ
Гарадская крэпасць
Levice
|
||||||||||||||||||
|
|
Левіцэ (славацк.: Levice, ням.: Lewenz, венг.: Léva) — горад у заходняй Славакіі на левым беразе ракі Грон. Стараславянская назва горада — «Лева», што азначае «левая».
[правіць] Гісторыя
Левіцэ ўпершыню былі згаданыя ў 1156 годзе, калі эстэргомскі архібіскуп асвяціў тут касцёл. У 1318 годзе згадваецца цвердзь — Левіцкі Град, які паводле легенды быў пабудаваны самім Матушам Чакам. У 1558 годзе Штэфан Доба перабудаваў крэпасць, якая паспяхова адбівала шматлікія ўдары туркаў, але ў 1663 годзе ім удалося захапіць крэпасць, якую ўтрымалі ненадоўга — у 1664 пры бітве ля муроў крэпасці турэцкае войска было дашчэнту разбіта.
У 1709 годзе цвердзь узарвалі паўсталыя куруцы.
Сёння Левіцэ важны прамысловы горад заходняй Славакіі.
[правіць] Гарады-пабрацімы
Рцішчава, Расія
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Левіцэ- Афіцыйны сайт горада