Горад Легніца
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад
Легніца
|
||||||||||||
|
|
||||||||||||
Легніца (польск.: Legnica, ням.: Liegnitz) - горад у Польшчы, у Ніжнесілезскім ваяводстве. Адміністрацыйны цэнтр Легніцкага павета. Насельніцтва - 106,1 тыс. чалавек (2005).
Старадаўні польскі горад (1149). Быў адной са сталіц Сілезскага княства, першай польскай княжай і каралеўскай дынастыі Пястаў.
Пасля паражэння ад манголаў войска сілезскага князя Генрыха II Набожнага ў бітве на Легніцкім поле і пагібелі самаго князя 9 красавіка 1241 горад быў абложаны манголамі, але не здаўся. Легніца стаў апошнім пунктам пасоўвання войскаў хана Батыя на Захад.