Горад Ленкарань

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Ленкарань
Lənkəran, Лəнкəран
Герб
Герб

Каардынаты Каардынаты: 38°45′13″ пн. ш. 48°51′04″ у. д. / 38.753611° пн. ш. 48.851111° у. д. (G) (O) (Я)38°45′13″ пн. ш. 48°51′04″ у. д. / 38.753611° пн. ш. 48.851111° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Азербайджан
Плошча 160 км²
Насельніцтва (2010) 260 000 чалавек
Часавы пояс UTC+4, улетку UTC+5
Тэлефонны код +994 171
Паштовы індэкс AZ4200
Афіцыйны сайт http://www.lankaran.az/index.php?lang=rus

Ленкарань (Азербайджан)
Ленкарань
Ленкарань

У цэнтры Ленкарані

Ленкарань — горад у Азербайджане, на Ленкаранскай нізіне пры ўпадзенні р. Ленкараньчай у Каспійскае мора. 260 тыс. ж. (2010).

Адзін з самых старажытных гарадоў Азербайджана. У ХІІ ст. паблізу Ленкарані адкрыты гарачыя мінеральныя крыніцы. У 1629 цэнтр нацыянальна-вызвольнага паўстання. 3 сярэдзіны XVIII ст. галоўны горад Талышынскага ханства. У перыяд Руска-іранскіх войнаў ХІХ стагоддзя разбурана персамі, якія пабудавалі тут крэпасць. У 1813 узята рускімі войскамі. Паводле Гюлістанскага мірнага дагавора 1813 уваходзіла ў склад Расіі (да 1918, з 1846 павятовы горад).

Порт на Каспійскім моры. Чыгуначная станцыя. Цэнтр раёна вырошчвання субтрапічных культур. Харчасмакавая прамысловасць. Тэатр. Краязнаўчы музей. Прыморскі кліматычны і бальнеалагічны курорт (з XIX ст.).

[правіць] Літаратура

  • БелЭн у 18 т. Т. 9. — Мн., 1999.
Commons
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах