З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ле́пель — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лепельскага раёна, на беразе Лепельскага возера. У 115 км ад Віцебска. Канцавая станцыя на чыгуначнай лініі Орша—Лепель. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Полацкам, Мінскам, Віцебскам, Оршай. Насельніцтва 18,6 тыс. чал. (2009).
Упершыню згадваецца ў 1439, як веска і маёнтак Лепель на востраве Лепельскага возера. У 1558-1583 тут існаваў Лепельскі замак, а ў 1563 паселішча атрымала статус горада, размяшчалася на востраве і заходнім беразе возера (цяпер вёска Стары Лепель). У 1586 Л. І. Сапега заснаваў за тры кіламетра ад Лепеля ў весцы Белай мястэчка Белы Лепель або Новы Лепель (цяпер горад Лепель), куды быў перанесены гандлевы цэнтр, пабудаваны замак, царква і касцел. Перададзены Сапегамі аднаму з віленскіх кляштароў. З 1793 у складзе Расіі, цэнтр павета. У 1797—1807 каля Лепеля створаная Бярэзінская водная сістэма. У 1805 перададзены ў казну. З 1924 — цэнтр раёна, з 1925 чыгуначная станцыя на лініі Орша—Лепель, у 1935—1938 цэнтр акругі. У Вялікую Айчынную вайну ў Лепелі і раёне фашысты знішчылі 5229 чалавек. Дзейнічала антыфашысцкае падполле.
- 1580 — ~2 тыс. чал. (300 двароў)
- 1864 — ~2,1 тыс. чал.
- 1897 — 6,3 тыс. чал.
- 1959 — 9,7 тыс. чал.
- 1970 — 13,1 тыс. чал.
- 1998 — 19,4 тыс. чал.
- 2006 — 18,8 тыс. чал.
- 2007 — 18,7 тыс. чал.
- 2008 — 18,6 тыс. чал.
- 2009 — 18,6 тыс. чал.
У Лепелі працуюць прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці. Метэастанцыя. Лепельская ГЭС. Гасцініца. Дом паляўнічага.
[правіць] Адукацы, культура, ахова здароўя
У горадзе дзейнічаюць агратэхнічны каледж, ліцэй, 4 сярэднія школы, школа мастацтваў, Дом рамёстваў, Дом культуры, пры якім існуе народны тэатр «Пошук», Лепельскі краязнаўчы музей, 2 бібліятэкі. Ёсць метэастанцыя. Дзейнічае дзіцячы санаторый.
[правіць] Выдатныя мясціны
- Лепельскі касцёл св. Казіміра (2-й пал. 19 ст.)
- Лепельская Параскева-Пятніцкая царква (пач. 20 ст.)
- магілы савецкіх воінаў і партызан
- помнікі Вызвалення, савецкім воінам, партызанам і падпольшчыкам.
[правіць] Вядомыя асобы
- К. Т. Саленік (1811-1851), украінскі акцёр, аднаго з заснавальнікаў украінскага рэалістычнага тэатра