Горад Лонгйір
| Горад
Лонгйір
Longyearbyen
|
||||||||||
|
|
Лонгйір[1] (нарв. Longyearbyen) — найбуйнейшы населены пункт і адміністрацыйны цэнтр нарвежскай правінцыі Свальбард (архіпелаг Шпіцберген).
Лонгйір — самае паўночнае ў свеце паселішча з насельніцтвам больш за тысячу чалавек. Побач з горадам размешчаны самы паўночны ў свеце аэрапорт з рэгулярнымі рэйсамі. У горадзе знаходзіцца Свальбардскі міжнародны ўніверсітэт.
У пасёлку пад эгідай ААН пабудавана падземнае Сусветная сховішча насення на выпадак сусветнай катастрофы.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Горад быў заснаваны ў 1906 годзе амерыканскім інжынерам-прадпрымальнікам Джонам Манро Лонгйірам (англ.: John Munroe Longyear, 1850-1922), які заклаў тут вугальны руднік. У 1916 годзе паселішча было прададзена нарвежскай кампаніі Store Norske.
Падчас Другой сусветнай вайны, пасля акупацыі Нарвегіі ў 1940 годзе, 2 верасня 1941 усе 765 жыхароў Лонгйіра былі эвакуіраваны ў Вялікабрытанію. Сам горад і многія з шахтаў былі знішчаны 8 верасня 1943 абстрэлам з нямецкага лінкора Шарнхорст і двух эсмінцаў, але пасля вайны былі хутка адбудаваныя наноў.
З сярэдзіны 1970-х гг. нарвежскі ўрад узяў курс на нармалізацыю жыцця ў мястэчку і развіццё сацыяльнай інфраструктуры. Вуглездабыча ў горадзе і яго наваколлях амаль сышла на нішто да пачатку 1990-х, і на сённяшні дзень прадукцыя адзінай дзеючай шахты ў горадзе выкарыстоўваецца ў асноўным для патрэб гарадской электрастанцыі. У тыя ж гады пачынаецца значнае развіццё турызму і навукова-даследчай дзейнасці.
[правіць] Геаграфія і клімат
Лонгйір знаходзіцца на востраве Заходні Шпіцберген, на беразе Адвент-фіёрд, па абодвух берагах перасыхаючай зімой ракі.
Клімат у Лонгйіры - арктычны, вялікую частку года тэмпература ніжэй нулявой адзнакі. Сярэднегадавая тэмпература паветра -6 ° C, сярэдняя тэмпература студзеня -14,6 ° C, ліпеня 6,5 ° C. Самая высокая тэмпература 21,3 ° C была зарэгістраваная ў ліпені 1979, самая нізкая -46,3 ° C - у сакавіку 1986. Сярэдні гадавы ўзровень ападкаў складае ўсяго 210 мм.
Палярная ноч доўжыцца каля чатырох месяцаў, з канца кастрычніка да сярэдзіны лютага, палярны дзень - з сярэдзіны красавіка да сярэдзіны жніўня.
Зноскі
- ↑ Напісанне Лонгйір у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.17. Мн., 2003, С.459, артыкул Шпіцберген
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Лонгйір
| Гэта пачатак артыкулу па геаграфіі Нарвегіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкулу пра Шпіцберген. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |