Горад Лунінец

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Лунінец
Герб
Герб

Каардынаты Каардынаты: 52°15′00″ пн. ш. 26°48′40″ у. д. / 52.25° пн. ш. 26.811111° у. д. (G) (O) (Я)52°15′00″ пн. ш. 26°48′40″ у. д. / 52.25° пн. ш. 26.811111° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Заснаваны 1449
Горад з 1940
Насельніцтва (2008) 24,2 тыс. чалавек
Часавы пояс UTC+2
Тэлефонны код +375 1647
Паштовы індэкс 225642 (43,44)
Афіцыйны сайт http://luninets.info/
(руск.) 

Лунінец (Беларусь)
Лунінец
Лунінец

Лунінец — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лунінецкага раёна. Вузел чыгунак на Брэст, Гомель, Баранавічы, Сарны і аўтадарог. У 240 км да ўсходу ад Брэста. Насельніцтва 23,8 тыс. чалавек (2006).

Змест

[правіць] Гісторыя

Вядомы з 1449 пад назвай Малы Лулін, шляхецкае ўладанне. З 1471 сяло Лулінец маёнтка Ішкалдзь, належала Неміровічам. У 1552 удава Я. П. Неміровіча Ганна Сапежанка перадала сяло свайму пасынку полацкаму ваяводзе С. С. Давойне. Потым сяло належала Друцкім-Любецкім, Граўжышскім, Кунцэвічам, Долматам. З 1561 сяло завецца Лунінец. З 1588 у Наваградскім павеце ВКЛ, 484 жыхара, 74 дома, вінакурня. У 1622 г. Канстанцін Долмат падарыў Лунінец разам з сялянамі Дятлавіцкаму мужчынскаму манастыру. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1842 маёнткі манастыра былі перададзеныя ў казну, а жыхары пераведзеныя ў катэгорыю дзяржаўных сялян. Развіццю Лунінца спрыяла будаўніцтва Палескіх чыгунак. З лістапада 1911 па люты 1912 тут жыў і працаваў Я. Колас. З 1921 у складзе Польшчы, горад, цэнтр павета. З 1939 у БССР, з 1940 — цэнтр раёна. У гады Вялікую Айчынную вайны ў Лунінцы і раёне акупанты знішчылі 16,6 тыс. чалавек, вывезлі ў Германію 2,3 тыс. чалавек.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці. Гасцініца «Юбілейная».

[правіць] Дэмаграфія

  • 1588—484 чал., 74 дамы́
  • 1795—624 чал., 75 дамоў
  • 1897 — 3167 чал., 855 двароў
  • 1939 — 8300 чал.

[правіць] Культура

Лунінецкі краязнаўчы музей.

[правіць] Выдатныя мясціны

Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1921).

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 9. — Мн., 1999.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. — Мн., 1997.
  • Белорусская ССР: крат. энцикл. Т. 1. — Мн., 1979.

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах