Лучын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Лучын)
Былы горад
Лучын
Першая згадка

Лучы́н — горад Смаленскай зямлі.

Упершыню згаданы пад 1138 годам у Статуце смаленскага князя Расціслава Мсціславіча.

У 1173 годзе ў Іпацьеўскім летапісе згаданы як месца нараджэння ў князя Рурыка Расціславіча сына Расціслава, у памяць гэтага Рурык пабудаваў у Лучыне царкву ў імя Святога Міхаіла, святога-заступніка свайго сына.

У грамаце «Пра пагароддзе і пачэсце» пад 1211—1218 гадамі Лучын згаданы ў ліку гарадоў, што плацілі даніну смаленскаму епіскапу.

Навукоўцы спрабавалі лакалізаваць летапісны Лучын. Валянцін Сядоў прапаноўваў атаясняць горад з Лучыным у Рагачоўскім раёне, дзе ёсць археалагічныя помнікі (гарадзішча і селішчы) адпаведнага часу. Аднак, на думку Леаніда Аляксеева, Лучын у Рагачоўскім раёне далёка на поўдзень ад апісанага летапісам маршруту князя Рурыка Расціславіча і наогул наўрад ці хоць калі ўваходзіў у склад Смаленскага княства. Таксама на думку Аляксеева, нельга атаясняць горад з Лучыным-Гарадком на Угры паблізу Дарагабужа, бо ён таксама блага адпавядае маршруту. Аляксееў прапаноўваў атаясненне з Лучынам каля Лучанскага возера, дзе раней вядомы пагост Лучане і побач выяўлены шматлікія курганныя групы[1]. На думку Уладзіміра Курманоўскага, версія Аляксеева найболей пераканаўчая сярод прапанаваных[2].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Алексеев Л. В. Смоленская земля в IX—XIII вв. Очерки истории Смоленщины и Восточной Белоруссии. — М.: Наука, 1980. — С. 166—167.
  2. Курмановский В. С. О локализации податных центров Лучин и Заруб Смоленского княжества Архівавана 19 ліпеня 2020. // КСИА-255, 2019

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]