Горад Лімож
Горад
|
||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||
Лімо́ж (фр. Limoges) — горад у Францыі, галоўны горад рэгіёна Лімузен. Насельніцтва 139 тыс. (2006).
[правіць] Гісторыя
Лімож быў заснаваны пры рымскім імператары Аўгусце ў 10 г. да н. э. Гэта быў рымскі Аўгустарытум; ў перыяд Рымскай імперыі - адзін з значных цэнтраў Галіі. Потым горад быў перайменаваны ў Лемавік (па назве мясцовага Гальскага племя). Адзін з найстарэйшых ачагоў хрысціянства ў Галіі; з яго выйшлі чатыры Папы рымскія; да рэвалюцыі Лімож быў галоўным горадам правінцыі Лімузен, у ім было больш за 40 манастыроў.
У пачатку XX стагоддзя даведнікі адзначалі такія славутасці Ліможа, як ліцэй, духоўная семінарыя, падрыхтоўчая школа медыкаў і фармацэўтаў, бібліятэка з 23 000 тамоў, музей прадметаў з фарфору, карцінная галерэя, некалькі навуковых таварыстваў.
Падчас Другой сусветнай вайны Лімож стаў адным з важных ачагоў руху Супраціву.
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |