Горад Ліскі
горад
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ліскі (руск.: Лиски) — горад (з 1937 г.) у Ліскінскім гарадскім паселішчы Ліскінскага раёна Варонежскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр гарадского паселішча і раёна.
Змест |
[правіць] Геаграфічныя звесткі
Знаходзіцца на Окска-Данской нізіне, порт на р. Дон; у 98 км на паўднёвы усход ад Варонежу. Клімат умерана-кантынентальны, ападкаў 435—560 мм/г. Буйны чыгуначны вузел Паўднёва-Усходняй чыгункі. У гарадское паселішча ўваходзіць хутар Калач (303 чал., 2009 г.) [1].
[правіць] Гісторыя
З 1571[3] альбо 1576[4] г. ля возера Багаты Затон (Багаты Юрт, сучаснае Багатае возера) на левым беразе р. Дон усталёўваўся летні вартавы пост. У 1787 г. на гэтым месцы слабада Пакроўская ператварылася ў слабаду Новапакроўскую[4], ці сяло Новая Пакроўка (Баброўскае)[2].
На правым беразе Дона на месцы сучаснага горада знаходзіліся сёлы Ліскі (у 1717—1803 гг. — Петрапаўлаўскае) і Залужнае. У 1870 г. ў Новай Пакроўцы ўтворана чыгуначная станцыя, названая по правабярэжнаму сялу — Ліскі[2]. З 1895 г. станцыя з'яўляецца вузлавой[3].
У 1928 г. сяло Новая Пакроўка аб'яднана з прыстанцыйным пасёлкам і ператворана ў рабочы пасёлак Свабода, які стаў цэнтрам утворанага Ліскінскага раёна. У 1937 г. рабочы пасёлак ператвораны ў горад. У 1943 г. яму нададзена назва па чыгуначнай станцыі — Ліскі. У 1965 — 91 гг. меў назву Георгіу-Дэж[2].
[правіць] Эканоміка, адукацыя
Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці, чыгуначнага транспарту і інш. Філіялы варонежскіх дзяржаўнага універсітэта і інстытута высокіх тэхналогій.
[правіць] Славутасці
- Будынак чыгуначнай станцыі (1870 г.)
- Гісторыка-краязнаўчы музей
- Дзіцячая чыгунка (руск.)
- У 10 км размешчаныя Дзіўнагорскі Успенскі манастыр (1640 г.) і Дзяржаўны прыродны гісторыка-археалагічны музей-запаведнік «Дзіўнагор'е»
[правіць] Вядомыя людзі
- Уладзімір Ждаміраў — саліст музычнай групы «Бутырка».
- Вiктар Лiвенцаў (1918 — 2009) — у 1937—1938 гг. настаўнік сярэдняй школы г. Ліскі, Герой Савецкага Саюза (1944), у 1958—1978 — старшыня Камiтэта па фiзiчнай культуры i спорце пры Савеце Мiнiстраў БССР.
- Аляксандр Кірылаў — сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1984 г. па цяжкай атлетыцы, майстар спорта СССР.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Поселения // Администрация Лискинского муниципального района Воронежской области. (руск.)
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Лиски // Города России. (руск.)
- ↑ 3,0 3,1 История района в датах // Администрация Лискинского муниципального района Воронежской области. (руск.)
- ↑ 4,0 4,1 Лиски // Лиски. Информационный портал. (руск.)
[правіць] Літаратура
- ЗЮБИН М. В. Лиски. Земля и люди. Воронеж, 1990. (руск.)
[правіць] У Сеціве
- Лиски. Администрация городского поселения г. Лиски. (руск.)
- Лиски. Информационный портал. (руск.)
- Расписание поездов по станции Лиски / votpusk.ru (руск.)
| Гарады Варонежскай вобласці | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр | Варонеж | |
| Іншыя гарады | Астрагожск | Баброў | Багучар | Барысаглебск | Бутурлінаўка | Калач | Ліскі | Нававаронеж | Навахапёрск | Паўлаўск | Паворына | Росаш | Сямілукі | Эрціль | |