Горад Маджура
| Горад
Маджура
Majuro
|
||||||
|
|
||||||
Маджура (анг. Majuro) — сталіца астраўной дзяржавы Маршалавы Астравы, у Ціхім акіяне.
Насельніцтва - 25 400 чалавек (2004). Пабудаваны на аднайменным атоле, які складаецца з 64 астравоў. Порт, міжнародны аэрапорт. Асноўнае насельніцтва засяроджана на астравах Д-У-Д (Далап-Уліга-Дарэн, Dalap-Uliga-Darrit - з поўдня на поўнач, на ўсходнім заканчэння атола). Уліга - асноўны дзелавы раён, банкаўскі і турыстычны цэнтр. На Улізе знаходзіцца Каледж Маршалавых астравў, сярэдняя і пачатковая школы. Урадавыя ўстановы знаходзяцца на востраве Далап. На Далапе таксама знаходзяцца некалькі буйных магазінаў. На Дарэн знаходзяцца, у асноўным, жылыя будынкі, пачатковая і сярэдняя школа. У заходняй частцы атола, у 30 км ад Д-У-Д знаходзіцца пасёлак Лаура - расце жылы раён з папулярным пляжам. Сярэдняя школа Маршалавых астравоў знаходзіцца на паўночнай ускрайку Маджура, на востраве Рыта.
Плошча самога атола - усяго 9,7 км ², плошча лагуны - 295 км ².
| Сталіцы Аўстраліі і Акіяніі | ||
|---|---|---|
| Сталіцы незалежных дзяржаў | Апія • Велінгтан • Канбера • Маджура • Нгерулмуд • Нукуалофа • Палікір • Порт-Віла • Порт-Морсбі • Сува • Фунафуці • Ханіяра • Паўднёвая Тарава • Ярэн (месцазнаходжанне ўрада; афіцыйна сталіцай не з'яўляецца) | |
| Сталіцы залежных тэрыторый | Аваруа • Адамстаўн • Алофі • Кінгстан • Мата-Уту • Нумеа • Пага-Пага • Папеэтэ • Сайпан • Аганья • Ханга-Роа | |
| Партал:Акіянія | ||