Горад Мазары-Шарыф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Мазары-Шарыф
дары: مزار شریف
Mazer b.jpg

Каардынаты: 36°54′00″ пн. ш. 67°07′00″ у. д. / 36.9° пн. ш. 67.116667° у. д. (G) (O) (Я)36°54′00″ пн. ш. 67°07′00″ у. д. / 36.9° пн. ш. 67.116667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Вышыня цэнтра
380 м
Насельніцтва (2006)
300600 чалавек
Часавы пояс

Мазары-Шарыф (Афганістан)
Мазары-Шарыф
Мазары-Шарыф

Мазары́-Шары́ф (дары مزار شریف — літаральна “святарная святыня”) — самы вялікі горад у паўночным Афганістане (чацвёрты па велічыні ў краіне) і адначасова сталіца правінцыі Балх. Колькасць насельніцтва складае каля 183.000 чалавек (2002). Асноўнай мовай, якая ўжываецца ў горадзе, з'яўляецца дары. У Мазары-Шарыфе знаходзіцца святарная для шыітаў блакітная мячэць (Rauze-e Szarif), дзе пахаваны халіф Алі, дзякуючы гэтаму горад з'яўляецца адным з цэнтраў ісламскага паломніцтва.

З 1992 да 1997 г. горад з'яўляўся рэзідэнцыяй генерала Абдул-Рашыд Дустума. З 1998 года да 2001 кантраляваўся Талібанам. 25 лістапада 2001 г. каля Мазары-Шарыфа адбыўся бунт палонных талібаў, пры падаўленні якога загінула 700 чалавек.

Мазары-Шарыф калісьці быў сталіцай афганскага Туркестана, старажытнай імперыі якая знаходзілася паміж Гератам, гарамі Гіндукуш і ракой Амудар’яй на поўначы, знішчанай Чынгісханам у 1220 годзе.

Горад вядомы вытворчасцю дываноў і гандлем авечай поўсцю. Жыхары таксама займаюцца дробнай прамысловасцю, пераапрацоўкай металічных руд.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]