Горад Маладзечна
| Горад
Маладзечна
|
||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||
Маладзе́чна — горад у Мінскай вобласці Беларусі на р. Уша, адміністратыўны цэнтр Маладзечанскага раёна. У 73 км да паўночным захадзе ад Мінска. Насельніцтва — 98,4 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
Вядома ў ВКЛ з 16.12.1388, калі згадваецца ў прысяжным лісце князя Дзмітрыя Альгердавіча вялікаму князю Ягайлу. Назва горада паводле адной з версій паходзіць ад р. Маладачанкі, прытока р. Ушы. З 1413 г. — у Віленскім ваяводстве. У 15 ст. на правым беразе р. Ушы пры зліцці з ёю р. Маладачанкі пабудаваны Маладзечанскі замак. Замак неаднаразова цярпеў ад пажараў (1519 (двойчы), 1533), а ў канцы 18 ст. быў канчаткова зруйнаваны. Маладзечна належала магнатам Заслаўскім, Мсціслаўскім, Сангушкам, Агінскім і інш. Падчас Паўночнай вайны (1700—1721) захоплена шведскімі войскамі (1708). З 1793 г. у выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай — у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Вілейскага павета Мінскай губерніі. 4.12.1812 каля Маладзечна разгромлены ар'ергард французскіх войскаў маршала Віктора. Жыхары горада ўдзельнічалі ў паўстаннях 1830—1831 і 1863—1864 гадоў. У 1873 праз Маладзечна пракладзена Лібава-Роменская чыгунка, што садзейнічала ператварэнню невялікага мястэчка ў буйны чыгуначны вузел. У 1921—1939 гг. — у складзе Польшчы, з 1929 г. — горад, цэнтр павета ў Віленскім ваяводстве. З 1939 г. — у складзе БССР, з 1940 г. — цэнтр Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты стварылі тут лагер смерці («Шталаг 342» у паўночна-ўсходняй частцы горада) і знішчылі 34718 ваеннапалонных і мірных жыхароў. Горад вызвалены 5.7.1944 войскамі 3-га Беларускага фронту пад камандаваннем генерала арміі І. Чарняхоўскага. З 1944 г. па 1960 г. — цэнтр Маладзечанскай вобласці. У 1960 годзе Маладзечаншчына адышла Мінскай вобласці.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі лёгкай, харчовы, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Маладзечанская» (знаходзіцца побач цэнтральнай плошчы, у 10 хв. хады ад чыгуначнага і аўтавакзалаў).
[правіць] Транспарт
Вузел чыгунак на Мінск, Полацк, Вільнюс, Ліду і аўтадарог на Мінск, Вільнюс, к.п. Нарач.
[правіць] СМІ
Выдаюцца газеты:
- «Маладзечанская газета» (грамадска-палітычнае выданне, орган раённых ўлад),
- «Рэгіянальная газета» [1] (масавае выданне, якое па змястоўнасці значна пераўзыходзіць раённую газету),
- «Неделя в Молодечно»,
- «Из рук в руки, Молодечно».
- Мясцовыя тэлебачанне і радыё: Маладзечанскае кабельнае тэлебачанне, Маладзечанскае радыё.
- «Рэгіянальная газета»[2]. Першы нумар «РГ» выйшаў 28 красавіка 1995 года. Ад першых крокаў журналісты вырашылі аб'яднаць інфармацыйную прастору рэгіёну, які ўключае ў сябе чатыры раёны Мінскай вобласці і тры раёны Гродзенскай вобласці — былы цэнтр Вілейскай, а пасля Маладзечанскай вобласці — частку колішняй Віленшчыны.
«РГ» была першым масавым недзяржаўным выданнем у рэгіёне. Спачатку газета выходзіла на 4 старонках, паступова набірала аб'ём, паляпшала якасць інфармацыі і сваё афармленне.
Неаднойчы «РГ» станавілася ініцыятарам грамадзянскіх і культурных акцый. Адна самая істотная з іх — штогодні рэгіянальны конкурс самадзейных выканаўцаў «Адна зямля». Цяпер гэта адзін з самых папулярных рэгіянальных конкурсаў у Беларусі.
Сёння «РГ», якая выходзіць кожную пятніцу на 24 старонках і мае сваю абноўленую інтэрнэт-версію, — важная крыніца не толькі інфармацыі, падрыхтаванай журналістамі і яе пазаштатнымі аўтарамі, гэта таксама крыніца рэкламы і месца публікацыі аб'яў з усяго рэгіёну.
[правіць] Культура
Мінскі абласны краязнаўчы музей, Мінскі абласны драматычны тэатр, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». У горадзе штогод праводзіцца больш 30 культурных мерапрыемстваў, у т.л. рэспубліканскі тэатральны фестываль «Маладзечанская сакавіца» і Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі (з 1993). 5 рэлігійных устаноў.
У Маладзечне 14 сярэдніх школ, мастацкая школа, 6 вучылішч, у т.л. медыцынскае і музычнае, палітэхнічны каледж, гандлёва-эканамічны каледж, 4 публічныя бібліятэкі.
Выпускаецца гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі часопіс «Куфэрак Віленшчыны»
[правіць] Грамадскае жыццё
Прадстаўніцтва партыі БНФ, аддзяленне праваабарончай арганізацыі Беларуска-Хельсінскі камітэт, скауцкая дружына «Маладэчына».
[правіць] Выдатныя мясціны
- Маладзечанская Свята-Пакроўская царква
- будынак настаўніцкай семінарыі (1762)
- будынак чыгуначнага вакзалу (1907)
- Касцёл святога Юзэфа (1993—1997), пабудаваны на месцы касцёла трынітарыеў (1758)
[правіць] З А. Ярушэвіча
Маладзечна вачыма дырэктара Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі Апанаса Ярушэвіча:
«Молодечно, исконное крявичское поселение, было одним из пограничных пунктов, отделяющих, в пределах современной Виленской губернии, русское племя от литовского: Псуя, Залесье, Уделы, Парфеново, (ныне попольски, Парафианово), Кривичи, Княгинин, Иже, Молодечно, Груздово и Городок…
В течение ХVI в. Молодечно переменило многих владельцев: кн. Мстиславских, кн. Головчинских, Кишек, Остиков и, наконец, перешло к канцлеру В. Кн. Литовскаго Льву Ивановичу Сапеге. Последний часто живал в Молодечне; здесь же у него родился старший сын Ян-Станислав, впоследствии маршалок В. К. Л. Чрез брачные союзы Молодечно, в 1635 г., опять переходило к разным владельцам и в 1722 г. его получил кн. Иосиф Огинский, воевода Троцкий, как приданное за женой, кн. Анной Вишневецкой.
Князья Огинские владели Молодечном 110 лет, и, по-видимому, часто жили в нем… 26 мая 1832 г. Молодечно перешло от кн. Мих. Огинскаго к гр. Михаилу Тышкевичу за долг в 60 694 руб. сер. — Гр. Мих. Тышкевич, владелец миллионных имений, жил в Молодечне до глубокой старости; после его смерти именье Молодечно было разделено на две части: собственно Молодечно и Буховщину. С этого времени владельцы им. Молодечно в истории местечка роли не играют, именье обезценивается жадною вырубкою лесов, с возникновением на их месте больших песчаных безплодных площадей.
Частая смена владельцев была неблагоприятна для Молодечна и оно постепенно падало. В визите 1784 года в Молодечне не указано даже приходской церкви, а названа приписная к Лебедевской в Великом Селе (в полуверсте от Молодечны). А раньше, в 1629 г. церковь была и находилась на месте нывешней каменной часовни, что на Виленской улице. Остатки голосников на местном городище могут служить указанием на то, что в башне была православная церковь, построенная кн. Заславскими в ХV веке.
В 1812 году Молодечно было занято французами, при чем местная польская шляхта присягнула Наполеону. На обратном пути из Москвы, 21 ноября, в Молодечну прибыл Наполеон, переночевал здесь и 22-го уехал в Беницу. 23 ноября отступавшая французская армия была разгромлена при Молодечне соединенными отрядами Ермолова, Платова н Чичагова, при чем было взято 25 000 пленных. Памятниками этой битвы служит французское кладбище — два холма над могилами русских и французов и остатки свай от сожженных мостов на р. Уше. В 1831 году Молодечно посетили шайки мятежных поляков, направлявшияся в г. Вилейку.
Проведение чрез Молодечну Либаво-Роменской, а потом Бологое-Седлецкой железных дорог не оказало никакого влияния на подъем Местечка; его история, с ХVIII в., тесно связана с Тринитарским монастырем, уездным дворянским училищем и учительскою семинарией. Исторических памятников в Молодечне почти не осталось. Названия окрестных местностей звучат глубокой стариной, русской, славянской р. Уша, Бушевица (прежде Ушевица), Буховщина, Пескалач, Долгое, Селище, Селиивоновка, Яревщиша. Кошевники, Мясота… Местное городище не неиследовано; башня разобрана; среди мусора автор нашел черепки от голосников, небольшие обломки штукатурки с остатками фрескового орнамента, обломки изразцов с орнаментом ХVI в. и с гербом „Пеликан“ — ХVII—ХVIII в.»
[правіць] Вядомыя асобы
- Ларыса Марозава (Леся Беларуска), уяўная асоба — псеўданім Валянціны Коўтун
- Аляксандр Каханоўскі
- Іван Адамавіч Міхалёнак
- Зэлік Аксельрод
- Уладзімір Боська
[правіць] Літаратура
- Молодечно // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
[правіць] Спасылкі
- http://www.molodechno.by — Старонка горада
- Здымкі на Radzima.org
- Інфармацыя на старонцы Мінскага аблвыканкаму
- «Рэгіянальная газета» он-лайн
- Агульныя звесткі пра Занальны дзяржаўны архіў г. Маладзечна
- Маладзечанскае аддзяленне РАА «БХК»