Горад Малія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Малія — рэшткі горада эпохі бронзы на паўночна-ўсходнім узбярэжжы в-ва Крыт (Грэцыя), каля аднайменнага паселішча; адзін з цэнтраў эгейскай культуры.

Даследаваны: палац, пабудаваны мінойцамі каля 1900 да н.э., жылыя кварталы горада, некропаль. Сярод знаходак бронзавы меч з дзяржаннем са слановай косці, абкладзеным золатам і завершаны галоўкай з крышталю; кінжал з залатым дзяржаннем; каменная сякера з разным верхнім рабром з выяваю гатовага да скачка леапарда на прывязі.

Пасля землетрасення 1750 да н.э. горад быў перабудаваны і існаваў прыблізна да 1450 да н.э.