Горад Манагуа

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Манагуа
Managua
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты: 12°09′00″ пн. ш. 86°16′00″ з. д. / 12.15° пн. ш. 86.266667° з. д. (G) (O) (Я)12°09′00″ пн. ш. 86°16′00″ з. д. / 12.15° пн. ш. 86.266667° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Вышыня цэнтра
83 м
Насельніцтва (2004)
1,817 млн[1] чалавек
Часавы пояс
Паштовы індэкс
+505 2
Афіцыйны сайт

Манагуа (Нікарагуа)
Манагуа
Манагуа

Манагуа (ісп.: Managua) — сталіца і найбуйнейшы горад Нікарагуа; з'яўляецца таксама адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага дэпартамента краіны. Насельніцтва 1.817.000 (2004).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад знаходзіцца на захадзе краіны, на паўднёвым беразе возера Манагуа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Манагуа быў заснаваны іспанцамі на месцы індзейскага паселішча, вядомага з XVI ст. У 1855 г. горад зрабіўся сталіцай дзяржавы. На працягу сваёй гісторыі горад неаднаразова пакутаваў ад стыхійных бедстваў: ў 1876 г. здарылася наймоцная паводка; ў 1885, 1931 і 1972 гг. адбываліся разбуральныя землятрусы, у 1936 г. выбухнуў моцны пажар.

У 1979 годзе ў горадзе ішла жорсткая гарадская вайна (герылья) паміж атрадамі Сандынісцкага фронта нацыянальнага вызвалення (СФНВ) і войскамі дыктатара А. Самосы. 4 чэрвеня 1979 года ў Манагуа пачалася агульнанацыянальная забастоўка, а 9 чэрвеня пачалося ўзброенае паўстанне. На 19-ы дзень паўстання часткі СФНВ і паўстанцы (усяго 6 тыс.чал.) пачалі адыход са сталіцы. З імі сышлі і бежанцы. 14 ліпеня калоны СФНВ зноў перайшлі ў наступ на Манагуа. У горадзе разгарнулася будаўніцтва барыкад. Прэзідэнт А. Самоса пачаў падрыхтоўку да ўцёкаў з краіны і 17 ліпеня адрокся ад пасады перад нікарагуанскага кангрэсам і вылецеў у ЗША. 19 ліпеня 1979 г атрады СФНВ ўрачыста ўвайшлі ў сталіцу краіны.

1 ліпеня 2009 г. мэр горада Алексіс Аргуэё быў знойдзены мёртвым у сваёй рэзідэнцыі (Аргуэё, былы баксёр (трохразовы чэмпіён свету па боксе) быў абраны мэрам ў лістападзе 2008 года). Прычыны смерці даследуе паліцыя. У сувязі са смерцю Алексіса Аргуэё, 8 ліпеня 2009 г. прысягу ўступлення на пасаду мэра прыняла Дэйзі Торэс.

Зноскі