Горад Манама

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Манама
Modern Manama.jpg

Каардынаты: 26°13′00″ пн. ш. 50°35′00″ у. д. / 26.216667° пн. ш. 50.583333° у. д. (G) (O) (Я)26°13′00″ пн. ш. 50°35′00″ у. д. / 26.216667° пн. ш. 50.583333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна

Манама (Бахрэйн)
Манама
Манама

Манама (араб.: المنامة, Al-Manāmah) — самы вялікі горад у Бахрэйне, сталіца краіны. 162 000 жыхароў (2001), што складае чацвёртую частку агульнай колькасці насельніцтва Бахрэйну.

Манама ўзгадваецца ў ісламскіх хроніках з 1345 года. Была заваявана ў 1521 годзе партугальцамі, пасля пкрсамі ў 1602 годзе. З 1783 года была пад уладай дынастыі Аль Каліфаў. У 1958 годзе Манама была абвешчаная вольным портам, а ў 1971 годзе стала сталіцай незалежнага Бахрэйну.

Эканамічная база Манамы ідэнтычная базе ўсяго Бахрэйну — здабыча і перапрацоўка нафты, будаўніцтва караблёў, рыбалоўства. Манаму абслугоўвае міжнародны аэрапорт на востраве Аль-Мухарак, з горадам яго злучае шаша, якая пракладзеная па дамбе. У Манаме знаходзіцца і ўніверсітэт Бахрэйну, які распачаў сваю дзейнасць у 1986 годзе.

Раней Манама існавала як адзін з раёнаў Бахрэйну, а з 3 ліпеня 2002 года ўвайшла ў склад адной з пяці губерняў (Сталічная губерня).

Клімат пераходны ад трапічнага да субтрапічнага; сярэдняя тэмпература студзеня 16 °C, жніўня 31 °C, ападкаў выпадае каля 90 мм у год.