Горад Манпелье
Горад
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||||
Манпелье(фр.: Montpellier, акс. Montpelhièr) — горад на поўдні Францыі, адміністрацыйны цэнтр рэгіёну Лангедок-Русільён і дэпартамента Эро.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Сярэднявечны перыяд [правіць]
Першае згадванне пра горад ў гістарычных дакументах адбываецца ў 985 годзе. Манпелье стаў вядомы ў X стагоддзі як гандлёвы цэнтр, з гандлёвымі сувязямі па ўсяму рэгіёну Міжземнамор'я і багатым яўрэйскім культурным жыццём і традыцыямі талерантнасці да мусульман, яўрэяў і катараў, а пасля і да пратэстантаў. Напрыканцы XII стагоддзя ў Манпелье з'яўляецца медыцынская парактыка і ўзгадняецца права выкладаць медыцыну. З 1220 года з'яўляецца неабходнасць арганізаваць медыцынскую адукацыю ў рамках універсітэта і кардынал папы рымскага Ганорыя III прапануе першые ўніверсітэцкія статуты. У 1289 годзе папа рымскі Мікалай IV накіраваў усім студэнтам і дактарам папскае пасланне «Quia Sapientia», такім чынам канчаткова замацаваўшы статус універсітэта ў Манпелье. Створаны медыцынскі ўніверсітэт быў адным з галоўных цэнтраў па навучанні медыцыне ў гэты час.
Пасля Рэфармацыі [правіць]
Падчас Рэфармацыі ў шаснаццатым стагоддзі, многія з жыхароў горада Манпелье сталі пратэстантамі (гугенотамі, як іх называлі ў Францыі) і горад стаў апорай пратэстантаў - праціўнікамі каталіцкай французскай кароны. У 1622 годзе кароль Людовік XIII атачылі горад і ўзялі яго пасля васьмі месяцаў асады цытадэлі Манпелье.
Сучасная гісторыя [правіць]
У 19-м стагоддзі горад ператварыўся ў індустрыяльны цэнтр. У 1960-х гадах, колькасць насельніцтва рэзка ўзрасла за кошт французскіх перасяленцаў з Алжыра пасля атрымання ім незалежнасці ад Францыі. У 1980-1990 г.г., у горадзе ажыццяўляліся буйныя праекты рэканструкцыі.
Падчас Другой сусветнай вайны, 13 лютага 1941 г, маршал Петэн, суправаджаемы адміралам Дарланам, сустрэўся з генералам Франка ў Манпелье. Горад бамбавалі некалькі разоў падчас Другой сусветнай вайны.
У 1993 годзе праходзілі Міжземнаморскія гульні.
Транспарт [правіць]
У Манпелье маецца чыгуначнае паведамленне з іншымі гарадамі Францыі. Галоўная чыгуначная станцыя — St Roch; тут спыняюцца хуткасныя цягнікі TGV.
Аэрапорт Montpellier-Méditerranée размешчаны на паўднёвы ўсход ад Манпелье, у раёне Fréjorgues горада Mauguio.
Гарадскі транспарт Манпелье абслугоўваецца кампаніяй TaM (Transports de l'agglomération de Montpellier). У сетку гарадскога транспарту ўключаны аўтобусы і дзве трамвайныя лініі. Трамваі абедзвюх ліній размаляваныя ў сіне-блакітны і жоўта-аранжавы колеры, якія адпавядаюць напрамкам руху.
Таксама ў 2007 годзе была адкрыта сетка пракату ровараў Vélomagg, якая ахоплівае на сапраўдны момант 1200 ровараў і 50 станцый.
Архітэктура [правіць]
Манпелье — адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Францыі. Цэнтр горада забудаваны будынкамі ў тыповым міжземнаморскім стылі, але ж і новыя пабудовы, якія прымыкаюць да іх, напрыклад раён Antigone, дзе размешчаны асноўныя гандлёвыя цэнтры, выкананы ў тым жа міжземнаморскім стылі, што стварае дзіўнае ўражанне цэласнасці горада.
Турызм [правіць]
Манпелье не толькі прыгожы горад, сумесна са сваім курортным прадмесцем Пероль (Péroles), размешчаным ўсяго ў 10 км ад цэнтра Манпелье, непасрэдна на ўзбярэжжа Міжземнага мора, але ж ён можа лічыцца і своеасаблівым цэнтрам курортнага жыцця са сваімі пляжамі, не саступаючы Ницэ і Каннам.
Культура [правіць]
Улетку ў Манпелье праводзіцца традыцыйны фестываль оперы і музыкі «Радыё Франс-Манпелье», музычная праграма якога ўключае класічную музыку і джаз. Праводзіцца каля 150 мерапрыемстваў, уключаючы оперу, канцэрты, фільмы і лекцыі. Уваход у большасці выпадкаў бясплатны, месца правядзення — гістарычныя плошчы горада і сучасныя канцэртныя залы Le Corum.
Галоўныя славутасці [правіць]
- Галоўная славутасць горада - плошча Камедыі (Place de la Comédie)
- Музей Фабра
- У гістарычным цэнтры горада, знаходзіцца значная колькасць гатэляў
- Батанічны сад Манпелье - найстарэйшы батанічны сад ў Францыі, заснаваны ў 1593 годзе
- Сабор Сен-П'ер
- Трыумфальная арка
- Акведук Святога Клімента
- Нацыянальная опера Манпелье