Горад Манрэаль

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Манрэаль
Montréal
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
VuedeMontreal.jpg

Каардынаты Каардынаты: 45°31′00″ пн. ш. 73°34′00″ з. д. / 45.516667° пн. ш. 73.566667° з. д. (G) (O) (Я)45°31′00″ пн. ш. 73°34′00″ з. д. / 45.516667° пн. ш. 73.566667° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна Канада
Унутранае дзяленне 19 раёнаў
Мэр Жэраль Трамбле
Першае згадванне 1642
Ранейшыя назвы Віль Мары (Ville Marie)
Горад з 1832
Плошча 365,1 км²
Афіцыйная мова французская
Насельніцтва (2006) 1,854 млн. чалавек
Часавы пояс UTC-5, улетку UTC-4
Тэлефонны код +1 514 / +1 438
Паштовыя індэксы Ад H1C-ххх да H5B-ххх
Афіцыйны сайт http://ville.montreal.qc.ca
(фр.)  (англ.) 

Манрэаль (Канада)
Манрэаль
Манрэаль

МАНРЭА́ЛЬ (фр.: Montréal, ІРА: [ˌmɒ̃ʁeˈal]; англ.: Montreal, ІРА: [ˌmʌntɹiːˈɑːl]) — горад у Канадзе, найбуйнейшы горад правінцыі Квебек. Знаходзіцца на востраве Манрэаль, абкружаным р. Святога Лаўрына і р. Рыўер дэ Прэры. У цэнтры гораду стаіць гара Руаяль (фр. Mont-Royal), адсюль назва. Насельніцтва ў межах гораду: 1.854 тыс. (2006). Разам з прыгарадамі насельніцтва Манрэалю складае 3.636 тыс. чалавек. Манрэаль — культурны, турысцкі, адукацыйны, гандлёвы, фінансавы і прамысловы цэнтр. Другі, паводле велічыні, метраполіс Канады, і другі, паводле велічыні, франкамоўны горад у свеце, хоць большасць гараджан таксама размаўляюць па-англійску.

Змест

[правіць] Гісторыя

Манрэаль прыблізна ў 1900

Будучы Манрэаль быў заснаваны французамі ў 1642 ў выглядзе каталіцкай місіі пад назваю Віль Мары (фр.: Ville Marie). Віль Мары паступова ператварыўся ў важны гандлёвы цэнтр і пункт адпраўлення французаў у глыбіню Новай Францыі. У 1760, пасля таго, як брытанскія войскі захапілі г. Квебек, Віль Мары таксама трапіў пад брытанскую ўладу.

Віль Мары атрымаў статус гораду ў 1832 пад назваю Манрэаль. З 1844 па 1849 Манрэаль быў сталіцаю Правінцыі Канада. Да 1860 Манрэаль стаў найбуйнейшым горадам у Брытанскай Паўночнай Амерыцы. З усталяваннем незалежнай Канадскай канфедэрацыі ў 1867, Манрэаль стаў галоўным эканамічным цэнтрам новай краіны.

Насельніцтва Манрэалю перавысіла мільён чалавек у пачатку 1950-х гг. Горад атрымаў міжнародную вядомасць, стаўшы гаспадаром Экспо-67 і Летніх Алімпійскіх гульняў 1976. Падчас 1970-х гг., дамінуючуя роля ў манрэальскім палітычным жыцці перайшла ад англамоўнага насельніцтва гораду да франкамоўнага, якое складала большасць жыхароў правінцыі Квебек. Манрэаль таксама страціў сваю вядучую эканамічную ролю ў Канадзе, якая адышла да Таронта.

З канца 1990-х гг., у горадзе назіраецца новы эканамічны росквіт.

[правіць] Клімат

Клімат Манрэалю лічыцца вільготным кантынентальным. Зімою там у сярэднім падае 2,25 м снегу. У год у Манрэалі падае ў сярэднім 900 мм дажджу. Найхалоднейшы месяц у Манрэалі — студзень, з сярэдняю тэмператураю −10.4 °C. Найцяплейшы — ліпень, з сярэдняю тэмператураю 20.9 °C.

[правіць] Дэмаграфія

Касцёл св. Язэпа

У 2006, французская мова, была роднаю моваю 66,5% жыхароў Манрэаля разам з прыгарадамі, а англійская — 13,2% жыхароў. За імі шлі італьянская мова, з 3,5% жыхароў, арабская з 3,1%, іспанская з 2,6%, крэол з 1,4%, кітайская з 1,2% і грэчаская з 1,2%.

Для 115 жыхароў Манрэалю і прыгарадаў роднаю з'яўляецца беларуская мова.[1]

Паводле перапісу 2006, у Манрэалі разам з прыгарадамі жывуць 740 тыс. імігрантаў, якія складаюць 20,4% ад усяго насельніцтва. Найвялікшая суполка сярод імігрантаў — людзі, якія нарадзіліся ў Італіі, якія складаюць 1,7% ад агульнага насельніцтва Манрэалю разам з прыгарадамі і 8,5% ад усіх імігрантаў. Затым ідуць выхадцы з Гаіці (1,5% ад усіх жыхароў і 7,3% ад імігрантаў) і Францыі (1,1% ад усіх жыхароў і 5,6% ад імігрантаў).

820 жыхароў Манрэалю і прыгарадаў нарадзіліся на Беларусі (0,1% ад імігрантаў). З іх 115 чалавек прыехалі ў Канаду да 1991, 90 чал. у перыяд 19911995, 215 чал. у перыяд 19962000 і 400 чал. у перыяд 20012006.[2]

Паводле перапісу 2001, 84,6% жыхароў — хрысціяне (74,5% — католікі, 7% — пратэстанты, 3% — праваслаўныя і іншыя), 3% — мусульмане. Манрэаль таксама мае вялікую суполку іудзеяў.

[правіць] Культура

Міжнародны манрэалеўскі джазавы фестываль

Манрэаль вядомы ў Канадзе вялікай колькасцю культурных фестываляў, якія там праходзяць.

[правіць] Адукацыя

МакГілаўскі ўніверсітэт

У Манрэалі знаходзяцца 4 універсітэты:

[правіць] Вядомыя асобы

Зноскі

  1. "Detailed Mother Tongue (148), Single and Multiple Language Responses (3) and Sex (3) for the Population of Canada, Provinces, Territories, Census Metropolitan Areas and Census Agglomerations, 2006 Census - 20% Sample Data"
  2. "Place of birth for the immigrant population by period of immigration, 2006 counts and percentage distribution, for census metropolitan areas and census agglomerations – 20% sample data"

[правіць] Вонкавая спасылка

Запіскі монреальца

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах