Горад Манта

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Манта
Manta
Manta.jpg
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты Каардынаты: 0°57′00.08″ пд. ш. 80°42′58.32″ з. д. / 0.950022° пд. ш. 80.7162° з. д. (G) (O) (Я)0°57′00.08″ пд. ш. 80°42′58.32″ з. д. / 0.950022° пд. ш. 80.7162° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна Эквадор
Правінцыя Манабі
Кантон Манта
Мэр (алькальд) Хаймэ Эстрада Банілья
Плошча 60,49 км²
Насельніцтва (2001) 192 322 чалавек
Шчыльнасць 657 чал./км²
Канфесійны склад каталікі
Часавы пояс UTC-5
Тэлефонны код 593 5
Паштовы індэкс EC1308
ISO EC-M
Афіцыйны сайт http://www.manta.gov.ec/
(ісп.) 

Манта (Эквадор)
Манта
Манта

Ма́нта, поўная назва — Сан-Пабла-дэ-Манта (ісп.: San Pablo de Manta) — найбуйнейшы горад правінцыі Манабі, і пяты па насельніцтве горад Эквадора. У эканамічным плане, Манта з'яўляецца трэцім па значнасці горадам Эквадора.

Манта існавала з дакалумбаўскіх часоў. Гэта быў гандлёвы пост Мантэньяс і Інкаў. Менавіта з раёна Манты ў горы падняліся плямёны, якія заваявалі і пасля ўзначалілі даінкскую эквадорскую дзяржаву Кітусаў.

За апошнія 50 гадоў насельніцтва горада Манта павялічылася да 250 000 жыхароў. Яго галоўная эканамічная дзейнасць — лоўля тунца. Таксама эканоміка падтрымліваецца турызмам і перавальваннем грузаў у порце. Гэтак жа праз порт Манта вывозяць 2/3 усёй выраблянай у Эквадоры кавы.

Менавіта ў порт Манта прыбыў Шарль Мары дэ ла Кандамін, які ўзначальваў французскую місію па вымярэнню месцазнаходжання экватара ў 1735 годзе. З Манты Кандамін пачаў сваю паездку ўнутры краіны да Кіта.

Да ліпеня 2009 у Манце размяшчалася Ваенная База Перадавых Аперацый (FOL) Злучаных Штатаў Амерыкі [1]. Яе афіцыйным прызначэннем была барацьба з наркатрафікам праз тэрыторыю Эквадора з суседніх Перу і Калумбіі.

Манта з'яўляецца пабрацімам Уладзівастока.

[правіць] Спасылкі

[правіць] Заўвагі

  1. Военная американская база в Эквадоре закончит свои операции в июле | Эквадор — Русский Информационный Портал


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах