Горад Маніла
| Горад
Маніла
|
||||||
|
|
||||||
Маніла (Manila), горад у Філіпінах, сталіца краіны. 1,7 млн жыхароў (2007). Маніла — адзін з 16 гарадоў, якія ўтвараюць агламерацыю Metro Manila, адно з самых населеных месцаў на планеце з сукупным насельніцтвам 20 млн. чалавек. Маніла — горад з найбольшай шчыльнасцю насельніцтва ў свеце (43 тыс./км²). Горад размешчаны на ўсходнім беразе Манільскага заліва ў заходняй частцы вострава Лусон.
Першае пісьмовае ўпамінанне Манілы з'яўляецца ў часы іспанскага заваявання і апісвае пасяленне мясцовага насельніцтва ў месцы, куда ўпершыню прыбылі іспанцы. Маніла паступова становіцца цэнтрам іспанскай актыўнасці на Далёкім Усходзе і адным з канцоў галеоннага гандлёвага шляху Маніла-Акапулька. Пераход Манілы пад уладу амерыканцаў прывёў да яе перапланіроўкі і сучаснай забудовы, большая частка якой была страчана падчас Другой сусветнай вайны. У пасляваенны перыяд горад перабудаваны.
Сучасная Маніла — галоўны палітычны, эканамічны, гандлёвы, транспартны, культурны, адукацыйны і рэлігійны цэнтр Філіпін. Групай вывучэння глабальзацыі і глабальных гарадоў Маніла класіфікаваная як глабальны горад катэгорыі «Beta+».
Вядомыя асобы [правіць]
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |