Горад Мар'іна Горка
| Горад
Мар'іна Горка
|
Мар'іна Горка — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Пухавіцкага раёну, на р. Цітаўка. У 63 км да паўднёвы ўсходу ад Мінска. Чыгуначная станцыя Пухавічы на лініі Мінск—Асіповічы, аўтадарогі на Мінск, Бабруйск, Чэрвень, Узду. Насельніцтва 22,9 тыс. чал. (2006).
Змест |
[правіць] Гісторыя
Назва сучаснага горада ад гары, на якой у старажытнасці, паводле падання, стаяла паганская бажніца дзе ў Мар'ін дзень праходзілі служэнні. Вядомая з 16 ст., належала Радзівілам, Бужынскім, Ратынскім, Крупскім і інш. З 1793 у складзе Расійскай імперыі. Жыхары прымалі ўдзел у паўстанні 1863—1864. Развіццю горада спрыяла будаўніцтва ў 1873 Лібава-Роменскай чыгункі. З 1925 цэнтр раёна. З 1938 гарадскі пасёлак. У Вялікую Айчынную вайну акупанты знішчылі ў Мар'най Горцы і раёне 3145 чалавек. Дзейнічала моладзевае падполле. З 1955 горад.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудаўнічай, лёгкай, харчовай, мэблевай прамысловасці. Гасцініца.
[правіць] Выдатныя мясціны
- сядзібны дом (1876)
[правіць] Літаратура
- Марьина Горка // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
[правіць] Спасылкі
- Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт
- Сайт горада
- Партал пасёлку Свіслач і наваколляў (не падпадае пад цэнзуру ідэолагаў)
- Сайт афіцыйнай раёнкі «Пухавіцкія навіны»
- Фотаздымкі на Globus.tut.by
- Фільм з серыі «Падарожжы дылетанта» пра горад на Свіслач:Рэгіянальны партал