Горад Маракайба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Маракайба
ісп.: Maracaibo
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Vista de Maracaibo.png

Каардынаты: 10°38′00″ пн. ш. 71°38′00″ з. д. / 10.633333° пн. ш. 71.633333° з. д. (G) (O) (Я)10°38′00″ пн. ш. 71°38′00″ з. д. / 10.633333° пн. ш. 71.633333° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Вышыня цэнтра
6 м
Насельніцтва (2001)
1 220 000 чалавек
Часавы пояс
Афіцыйны сайт

Маракайба (Венесуэла)
Маракайба
Маракайба

Марака́йба (ісп.: Maracaibo) — горад на паўночным захадзе Венесуэлы, сталіца штата Сулія.

Насельніцтва — 1,2 млн. чал. (2001), другі паводле колькасці насельніцтва (пасля Каракаса) горад краіны.

Горад размешчаны на заходнім беразе вузкага праліва, што злучае Венесуэльскі заліў Карыбскага мора з возерам Маракайба.

Марскі порт. З супрацьлеглым берагам праліва злучаны мостам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1529 годзе нямецкімі каланістамі як Ной-Нюрнберг (ням. Neu Nürnberg, «Новы Нюрнберг»), але неўзабаве пакінуты. Паўторна заснаваны 20 студзеня 1571 года капітанам Алонса Пачэка пад назвай Нуэва-Самора (Nueva Zamora), па заканчэнні трохгадовых войнаў з мясцовымі індзейцамі Сапарас, Кірыкірыс, Алілес і Тоас. Да XVII стагоддзя - важны каланіяльны порт, пасля некалькіх нападаў піратаў страціў сваё значэнне. Пасля адкрыцця радовішчаў нафты ў 1917 годзе горад пачаў актыўна развівацца.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Найбуйнейшы ў Венесуэле нафтаперапрацоўчы цэнтр, нафтаналіўны порт. Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, тэкстылю і харчовых тавараў.