Горад Маркс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Маркс
руск.: Маркс

Каардынаты Каардынаты: 51°42′00″ пн. ш. 46°45′00″ у. д. / 51.7° пн. ш. 46.75° у. д. (G) (O) (Я)51°42′00″ пн. ш. 46°45′00″ у. д. / 51.7° пн. ш. 46.75° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Расія
Рэгіён Саратаўская вобласць
Горад з 1918
Насельніцтва (2010) 32 594[1] чалавек
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код 84567
Паштовы індэкс 413090
Аўтамабільны код 64, 164

Маркс (Расія)
Маркс
Маркс

Маркс (руск.: Маркс) — горад (з 1918) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Марксаўскага раёна Саратаўскай вобласці. Насельніцтва 32,9 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1765 годзе.

Горад размешчаны на левым беразе ракі Волгі, у 60 км на паўночны ўсход ад Саратава.

Заснаваны ў 1765 годзе як нямецкая калонія выхадцам з Брабанта (цяперашняя тэрыторыя Бельгіі) баронам Фрэдэрыкам Барэгарам дэ Кано, якая атрымала па яго тытулу назву Баронск. Нямецкая назва — Екацярыненштат у гонар расійскай імператрыцы Кацярыны II. Указам імператара Мікалая II ад 13 сакавіка 1915 года пераназваны ў Екацярынаград.

Горад з 1918 года. З мая 1919 па 24 чэрвеня 1922 года горад з'яўляўся сталіцай Рэспублікі немцаў Паволжа У 1919 годзе быў пераіменаваны ў Марксштат (у гонар Карла Маркса). У 1941 годзе падчас кампаній па ліквідацыі нямецкіх назваў з наймення горада быў выключаны нямецкі элемент «штат», і горад стаў называцца Маркс. У 1964 годзе атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання.

У горадзе дзейнічаюць 2 буйных прадпрыемства: заводы «Волгадзізельапарат» і «Агат», піваварны, масласыраробчы заводы. Найстарэйшы краязнаўчы музей з багатай экспазіцыяй па гісторыі немцаў Паволжа, дзеючыя лютэранская, каталіцкая, праваслаўныя цэрквы, мячэць. У 2007 годзе адноўлены помнік Кацярыне II.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.) 
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах