Марыямпале

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Марыямпале)
Горад
Марыямпале
літ.: Marijampolė
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Самакіраванне
Каардынаты
Унутраны падзел
3 сянюніі
Заснаваны
1667
Першая згадка
1667
Плошча
  • 21 км²
Вышыня цэнтра
86 ± 1 м
Насельніцтва
  • 36 807 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
68001
Афіцыйны сайт
Марыямпале на карце Літвы
Марыямпале (Літва)
Марыямпале

Марыя́мпале (літ.: Marijampolė, традыцыйная беларуская назва — Мар’я́мпаль) — горад у паўднёвай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Марыямпальскага павета.

Насельніцтва каля 47 тыс. чалавек, горад лічыцца сёмым па колькасці насельніцтва горадам краіны. Марыямпале з’яўляецца цэнтрам этнаграфічнага рэгіёна Судовія.

Горад знаходзіцца за 231 км ад Клайпеды, і за 50 км на паўднёвы захад ад Коўна, недалёка ад мяжы з Польшчай і Расіяй.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя горада пачынаецца ў 1667 годзе, калі у тутэйшай невялікай вёсцы дзейнічаў касцёл. У 1717 годзе тут была пабудавана сядзіба старосты Прэнаў графа Бутлера. У 1750 годзе граф запрасіў сюды манахаў ордэна Марыянаў, якія заснавалі тут свой касцёл і кляштар. 23 лютага 1792 годзе кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі дараваў паселішчу статус горада. Пасля трэцяга падзелу Рэчы паспалітай горад трапіў у склад Прусіі. Пасля перамогі Напалеона над Прусіяй Марыямпале з 1807 да 1815 года ўваходзіў у склад Польскага каралеўства.

У часы Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі назва горада была заменена на Капсукас у гонар літоўскага камуніста Вінцаса Міцквічуса-Капсукаса. Гістарычная назва была вернута ў 1989 годзе.

З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

  • ФК Судува — футбольны клуб.
  • Судува стадыён па футболу.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. http://www.rcie.piotrkow.pl/nasze-miasto-t70/z-zycia-miasta-t87/miasta-partnerskie-t119/marijampole-litwa-t125
  3. https://um.suwalki.pl/miasta-partnerskie,62/mariampol,2574007