Горад Мафра

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Муніцыпалітэт
Мафра
парт.: Mafra
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты Каардынаты: 38°56′00″ пн. ш. 9°20′00″ з. д. / 38.933333° пн. ш. 9.333333° з. д. (G) (O) (Я)38°56′00″ пн. ш. 9°20′00″ з. д. / 38.933333° пн. ш. 9.333333° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна Партугалія
Гістарычная вобласць Эштрэмадура
Акруга Лісабон
Муніцыпалітэт Мафра
Унутранае дзяленне 17 раёнаў
Мэр Жазэ Сантуш
Плошча 291,42 км²
Насельніцтва (2006) 66 453 чалавек
Шчыльнасць 228 чал./км²
Агламерацыя Вялікі Лісабон чалавек
Этнахаронім Mafrense
Часавы пояс UTC0, улетку UTC+1
Паштовы індэкс 2640
Афіцыйны сайт http://www.cm-mafra.pt/
(парт.) 

Мафра (Партугалія)
Мафра
Мафра

Мафра (парт.: Mafra; ['mafɾɐ]) — горад у Партугаліі, цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта ў складзе акругі Лісабон. Колькасць насельніцтва — 11,3 тыс. жыхароў (горад), 66,4 тыс. жыхароў (муніцыпалітэт). Горад і муніцыпалітэт уваходзіць у Лісабонскі рэгіён і субрэгіён Вялікі Лісабон. Уваходзіць у агламерацыю Вялікі Лісабон. Па старым адміністрацыйным падзеле ўваходзіў у правінцыю Эштрэмадура.

Нацыянальны палац у Мафра

Змест

[правіць] Размяшчэнне

Горад размешчаны на паўночны захад ад сталіцы ў 6 км ад узбярэжжа Атлантычнага акіяна.

Адлегласць да:

Муніцыпалітэт мяжуе:

[правіць] Насельніцтва

Насельніцтва муніцыпалітэта Мафра (1801—2004)
1801 1849 1900 1930 1960 1981 1991 2001 2004
4200 10734 25021 29750 35739 43899 43731 54358 62009

[правіць] Гісторыя

Горад заснаваны ў 1189 годзе.

[правіць] Славутасці

Асноўны артыкул: Палац Мафра
Неф базілікі
  • Манастырскі ансамбль у Мафры, пабудаваны ў 1707—1750 гг., узнік у выніку грандыёзнага праекта караля Жуана V. У гонар нараджэння спадчынніка ён вырашыў ажыццявіць сваю славалюбівую мару — засланіць іспанскі Эскарыял. У мастацкім рамане Жазэ Сарамага «Успаміны пра манастыр» (парт.: Memorial do convento) (1982) сцвярджаецца, што ў будаўніцтве манастыра ўдзельнічалі больш 50 тысяч чалавек, сілком сагнаных з усёй Партугаліі. Аплачвалася каласальнае будаўніцтва золатам і дыяментамі, якія паступалі з Бразіліі. За галоўным фасадам даўжынёй 220 м размешчаны 880 памяшканняў, якія наўрад ці былі заселены. Увесь комплекс займае плошчу 40 тысяч кв.м., а мармуровая базіліка замка па памерах параўнальная з саборам.

У архітэктурнай майстэрні Мафры пад кіраўніцтвам выхадца з Германіі Іагана Фрыдрыха Людвіга і іншых замежных архітэктараў вырасла пакаленне партугальскіх будаўнікоў і мастакоў, у тым ліку найвялікі скульптар Жаакім Машаду дэ Каштру. Увесь велічны комплекс сіметрычна згрупаваны вакол базілікі. Крылы палаца, якія прылягаюць да базілікі, завершаны на вуглах квадратнымі вежамі з шырокімі дахамі-купаламі спрошчанай цыбульнай формы. Самымі цікавымі памяшканнямі манастыра з'яўляюцца аптэка, бальніца, дарміторый і кухня, але, вядома, першае месца павінна быць аддадзена бібліятэцы з 30 тысячамі тамоў, сярод якіх першае выданне эпічнай паэмы Луіша дэ Камоэнса «Лузіяды».

Ён быў створаны ў Мафры ў часы кіравання караля Жуана V, як парк для каралеўскага адпачынку. Тэрыторыя парку 8 кв.км. Парк змяшчае розныя разнавіднасці аленяў, дзікоў, лісаў, драпежных птушак і шматлікіх іншых жывёл, якія існуюць у незвычайна багатым і разнастайным натуральным асяроддзі пражываня ў парку. Парк таксама адкрыты для пешых і веласіпедных шпацыраў, язды на канях, стральбы з лука і арбалета.

[правіць] Эканоміка

Эканоміка заснавана на сельскагаспадарчай вытворчасці і турызме.

[правіць] Раёны

[правіць] Фотагалерэя

[правіць] Гл. таксама

[правіць] Спасылкі

Шаблон:Муніцыпалітэты акругі Лісабон

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах