Горад Мекка
| Горад
Мекка
|
||
|
|
Мекка (араб.: مكة, мянушка: Umm Al Qura — «Маці ўсіх вёсак») — адзін з самых вялікіх гарадоў Саудаўскай Аравіі, святы горад іслама. Знаходзіцца ў падножжа горнага масіву Джабар аль-Карнайт у вузкай даліне Абрахама, у 100 км ад Чырвонага мора. Насельніцтва налічвае каля 1,7 млн чалавек.
Мекка з'яўляецца цэнтрам ісламу, і самым святым горадам для мусульман, уваход у горад прадстаўнікам іншых рэлігій забаронены. Згодна з уяўленнямі мусульман у Мецы нарадзіўся прарок Мухамед (у 571 годзе), а таксама месца атрымання меккскіх сураў Карану. Пасля вяртання прарока Мухамеда з Медзіны ў Мекку ў 630 годзе горад з'яўляецца мэтай паломніцтва ўсіх мусульман. Пасля ўсталявання ў горадзе ўлады дынастыі Аліядаў у 960 годзе, яны атрымалі тытул шарыфаў. Шарыфы Меккі захоўвалі незалежнасць ад халіфата, якую змаглі захаваць нават пасля далучэння Меккі ў склад Атаманскай імперыі ў 1517 годзе. З 1924 года Мэка належыць Саудаўскай Арабіі.
Самым вядомым месцам гораду з'яўляецца квадратны будынак назначаны прарокам Мухамедам — Кааба. Вакол яго пабудаваная мячэць Аль-Харам, у якой адначасова могуць памясціцца 300 тыс. вернікаў. Гэта самае святое месца для мусульман. У паўднёва-ўсходнім куце Каабы знаходзіцца чорны камень (al-hadżar al-aswad), які з'яўляецца мэтай хаджа — паломніцтва. Чорны камень — гэта метэарыт, які, як мяркуюць мусульмане, даслаў ім Алах.
Упершыню горад узгадваецца як Макараба, які, да з'яўлення ісламу меў значную ролю ў гандлі паміж краінамі Блізкага Усходу і Міжземнамор’ем, з'яўляўся рэлігійным цэнтрам паганскіх плямёнаў Аравійскага паўвострава.
[правіць] Свяшчэнныя мясціны
[правіць] Вядомыя асобы
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
