Горад Мекнес

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Мекнес
араб.: مكناس
Meknes.jpg

Каардынаты: 33°53′00″ пн. ш. 5°33′00″ з. д. / 33.883333° пн. ш. 5.55° з. д. (G) (O) (Я)33°53′00″ пн. ш. 5°33′00″ з. д. / 33.883333° пн. ш. 5.55° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна Марока
Вышыня цэнтра 549 м
Насельніцтва (2004) 536 322 чалавек
Часавы пояс UTC+0

Мекнес (Марока)
Мекнес
Мекнес

Мекнес (араб. مكناس) - адзін з чатырох імперскіх гарадоў Марока, помнік Сусветнай спадчыны. Заснаваны каля Х ст. Важны эканамічны цэнтр паўночна-заходняй часткі краіны. Размешчаны ў 130 км ад сталіцы Рабат і ў 60 км ад Феса. Хуткасная шашы A2 паміж гэтымі двума гарадамі праходзіць праз Мекнес. Аўтадарогі даўжынёй 300 км Мекнес злучаны з Касабланкай. Адміністрацыйны цэнтр рэгіёну Мекнес-Тафілалет.

Змест

Насельніцтва [правіць]

Колькасць насельніцтва 536 тыс. чал (2004). Доля насельніцтва маладзейшых за 25 гадоў складае каля 60%.

Гаспадарка [правіць]

Гандлёвы цэнтр сельскагаспадарчага раёна (аліўкі, вінаград, цытрусэвыя). Прадпрыемствы харчовай, тэкстыльнай, хімічнай, цэментнай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Саматужная вытворчасць ганчарных і скураных вырабаў.

Транспарт [правіць]

Вузел аўтадарог. Міжнародны аэрапорт.

Навука і культура [правіць]

Універсітэт. Музеі: мусульманскага мастацтва, народнага мастацтва.

Славутасці [правіць]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 793
рус.англ.фр.

Асноўныя славутасці Мекнес пабудаваны ў праўленне Ісмаіла ібн Шэрыфа. Да іх ліку адносіцца масіўная гарадская сцяна з квадратнымі вежамі і дзевяццю багата арнаментаванымі варотамі. Царская стайня Руа — адна з самых вялікіх у свеце, разлічана на размяшчэнне 12000 жарабцоў. Таксама поспехам сярод турыстаў карыстаюцца сады, для арашэння якіх зроблена вадасховішча плошчай 4 га.

Непадалёк ад Мекнеса распасціраюцца руіны антычнага Валюбіліс а і гарадок Мулай-Ідрыс — сталіца першага мараканскага кіраўніка, Ідрыса