Горад Мелён
Мeлён (фр.: Melun) — галоўны горад французскага дэпартамента Сена і Марна, ля паўночнай ускраіны леса Фантэнбло, у 45 км на паўднёвы ўсход ад Парыжа. Насельніцтва — 37 500 жыхароў (2004).
Падобна сталіцы Францыі, Мeлён раскінуўся на абодвух берагах Сены, тады як востраў Сент-Эцьен пасярод ракі адведзены пад старажытнае прыёрства і раманскі сабор Нотр-Дам. Ён быў збудаваны Робертам II у 1016-31 гг., грунтоўна абноўлены ў XVI ст., а цяперашні від набыў падчас аднаўленчых прац XIX ст. Адтуль паходзіць Меленскі дыпціх Жана Фуке.
У Сярэднявечча Мeлён, вядомы яшчэ рымлянам як Melodunum, служыў упадабанай рэзідэнцыяй Капетынгаў. Вялікая частка горада была разбурана падчас Другой сусветнай вайны.
У наваколлях горада захаваўся адзін з лепшых узораў французскага барока — палац Ва-ле-Віконт.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Мелён