Горад Мемфіс, Тэнесі
Горад
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||||
Мемфіс (англ.: Memphis) — горад у ЗША, адзін з найбуйнейшых эканамічных цэнтраў поўдня краіны. Размешчаны на паўднёвым-захадзе штата Тэнесі ў акрузе Шэлбі на левым беразе ракі Місісіпі, пры ўпадзенні ў яе ракі Уолф. Па стане на 2006 год насельніцтва горада складала 670 902 чалавекі, што робіць Мемфіс самым буйным горадам штата, другім у паўднёва-ўсходнім рэгіёне, дзе саступае толькі Джэксанвілу, і 19-м у ЗША[1].
Агламерацыя Мемфіса ўключае ў сябе акругі, акрамя тых знаходзяцца ў штаце Тэнесі, таксама і ў штатах Місісіпі і Арканзас, мае насельніцтва ў 1 280 533 чалавекі. Гэта робіць агламерацыю Мемфіса другой па велічыні ў штаце Тэнесі. Больш за яе толькі агламерацыя горада Нешвіла.
Мемфіс ёсць самым «малады» з чатырох найбуйнейшых гарадоў штата, як то Ноксвіла, Чатанугі і Нешвіла. Жыхары Мемфіса называюцца мемфійцамі, а рэгіён, у якім знаходзіцца Мемфіс, — Цэнтральным Поўднем.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Да прыбыцця еўрапейцаў на тэрыторыі, дзе зараз размешчаны Мемфіс, пражывала індзейскае племя чыкаса. Іспанскі даследчык Эрнанда дэ Сота і два французскія даследчыкі Рэнэ Рабер Кавалье і Сью дэ ла Сае былі першымі, хто даследаваў тэрыторыю Мемфіса[2].
Геаграфія [правіць]
Мемфіс размешчаны на паўднёвым-захадзе Тэнесі. Паводле дадзеных Бюро перапісу насельніцтва ЗША, горад мае агульную плошчу 763,4 км², з якіх 723,4 км² ёсць зямля і 40,0 км² або 5,24%, вада.
Зноскі
- ↑ US Census Bureau.
- ↑ Tennessee Encyclopedia of History and Culture - Fort Prudhomme and La Salle. Tennesseeencyclopedia.net.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Мемфіс, Тэнесі- Афіцыйны сайт горада
- Гісторыя Мемфіса
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Злучаных Штатаў Амерыкі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Шаблон:Спіс гарадоў ЗША паводле насельніцтва