Горад Мехіка
Горад
|
||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||
МЕ́ХІКА [ісп. Ciudad de México або Méjico], горад у Мексіцы, сталіца краіны (насельніцтва: 15.048 тыс. (1990)).
Змест |
Геаграфія [правіць]
Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Мексікі, недалёка ад паўднёвага канца плато Анахуак. Вышыня над узроўнем мора — 2240 м. Далягляд у горадзе амаль цалкам перакрываецца горнымі хрыбтамі, недалёка знаходзяцца вяршыні Папакатэпетль і Істасіўатль. Клімат прахалодны і сухі. Мегаполіс і найбольшы горад Мексікі (1990). Рост гораду адбываецца найперш праз жылыя раёны, называныя «калоніямі» (ісп. colonias).
Эканоміка [правіць]
Горад утварае ядро Федэральнай акругі і з'яўляецца гандлёвым, прамысловым, фінансавым, палітычным, і культурным цэнтрам краіны. Вытворчасці: хімічная, нафтаперапрацоўчая, харчовая, тэкстыльная, аўтабудаванне, машынабудаванне, фармацэўтычная, спажывецкія тавары. Багаты каларыт гораду і шматлікія культурныя помнікі прыцягваюць вялікую колькасць турыстаў, асабліва з ЗША.
Транспарт [правіць]
На ўсходзе ад горада знаходзіцца міжнародны аэрапорт Беніта Хуарэс. Метрапалітэн (9 ліній у 1990) адкрыты ў 1969.
Гісторыя [правіць]
Прыблізна з 1325 года на месцы цэнтру сучаснага мегаполіса, на востраве пасярод возера Тэшкока, існавала сталіца ацтэкаў Тэначтытлан, якая была разбурана Эрнанам Картэсам (1521). Новы горад быў заснаваны на руінах старога. У каланіяльныя часы Мехіка быў сталіцай Новай Іспаніі, і на працягу пэўнага часу з'яўляўся культурным і сацыяльным цэнтрам іспанскай амерыканскай імперыі. У розны час горад трапляў пад акупацыю арміі ЗША (1847), французскай арміі (1863—1864?), рэвалюцыйных сіл Панча Вільі і Эміліяна Сапаты (1914—1915).
Праблемы гораду [правіць]
Вялікімі праблемамі гораду з'яўляюцца перанасяленне, канцэнтрацыя транспарту, моцнае забруджванне паветра, абумоўленае атмасфернымі ўмовамі навакольнай даліны. Іншай праблемай з'яўляецца стан грунту пад горадам. Большасць навакольнай даліны гэта азёрны басейн без сцёку, і ў мінулым, у сезоны дажджоў, азёры нярэдка разліваліся, шмат рабілася, каб абараніць горад ад паводак і адкрыць магчымасць яго пашырэння, праз дрэнаж азёраў Тэшкока, Чалька, Хачымілька і інш. У 1607 — 1608 былі збудаваныя 13 км дрэнажныя канал і тунэль, каб спускаць паводкавыя лішкі на поўнач, у раку Тула. У 1900 быў скончаны цэнтральны канал, які дасягнуў ракі Панука. У 1936 была пачатая 19 км спіральная сістэма каналаў Караколь (ісп. слімак), сілкаваная падоўжнымі каналамі, якая дзейнічае як выпарвальны басейн, з якога здабываюць шэраг каштоўных мінералаў. Дрэнаж і артэзіянскія калодзежы панізілі ўзровень грунтовых водаў настолькі, што алювіяльныя глебы, раней насычаныя вадой, больш не могуць падтрымліваць цяжэйшыя будынкі гораду, якія тонуць па 10,2—30 см за год. Некаторыя з найпрыгажэйшых будынкаў былі пашкоджаны, сярод іх стары касцёл (пачаты ў 1553 каля месца былога храма ацтэкаў) і Палац Прыгожых Мастацтваў. Сучасныя офісныя будынкі падпіраюцца сістэмамі паляў. У дадатку да мягкай глебы, горад змешчаны ў раёне высокай сейсмічнай актыўнасці, і землетрасенні 1957 і 1985 прычынілі вялікія шкоды.
Культурныя помнікі [правіць]
Горад мае шмат помнікаў культуры. Захавалася шмат узораў іспанскай каланіяльнай архітэктуры, як, напрыклад, касцёлы і Нацыянальны Палац на вялікай цэнтральнай плошчы Плаза дэ ла Канстытусьён, дзе вуліцы старога горада перасякаюцца ў падабенстве транспартнай развязкі, а вялікія авеню кіруюцца адсюль да аддаленых частак гораду. Французскі ўплыў 19 ст. дэманструецца публічнымі будынкамі таго часу, у навейшых будынках з'яўленыя навейшыя стылі. Некаторыя старыя будынкі, гэтаксама як і навейшыя, напрыклад, Палац Прыгожых Мастацтваў, Нацыянальны Палац, Нацыянальная Падрыхтоўчая Школа, упрыгожаны фрэскамі сучасных мастакоў (Дыега Рывера, Хасэ Клементэ Ароска, Давід Альфара Сікейрас). Універсітэцкі гарадок (адкр. 1952), які збудаваны на Эль-Педрэгалі, лававым выхадзе на ўскраінах горада, упрыгожаны вядомымі мазаікамі Хуана О'Гормана.
Адукацыя [правіць]
У горадзе размешчаны Мексіканскі нацыянальны універсітэт, заснаваны ў 16 ст.
Спорт [правіць]
Горад быў гаспадаром летніх Алімпійскіх гульняў (1968).
Вядомыя асобы [правіць]
Гл. таксама [правіць]
Крыніцы [правіць]
- The Columbia Gazetteer of North America, edited by Saul B. Cohen. New York: Columbia University Press, 2000. http://www.bartleby.com/69/.