Горад Мец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Мец
Metz
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Temple-neuf-metz.jpg

Каардынаты: 49°07′13.44″ пн. ш. 6°10′40.08″ у. д. / 49.1204, 6.1778 (G) (O) (Я)49°07′13.44″ пн. ш. 6°10′40.08″ у. д. / 49.1204, 6.1778 (G) (O) (Я)

Краіна
Плошча
41,94 км²
Насельніцтва (2006)
124 435 чалавек
Шчыльнасць
2967 чал./км²
Часавы пояс
Паштовы індэкс
57000
Ідэнтыфікатар
57463
Афіцыйны сайт

Мец (Францыя)
Мец
Мец

Мец (фр.: Metz [mɛs], ням.: Metz [ˈmɛts], лац.: Divodurum Mediomatricorum, Divodurum, Met(t)is, Met(t)i, Met(t)ae) — горад на паўночным-усходзе Францыі, сталіца французскага рэгіёну Латарынгія і дэпартамента Мозель. Горад размешчаны ля зліцця рэк Мозель (якая галіны тут на некалькі рукавоў) і Сейль. Насельніцтва - 124 тыс. чалавек (1999).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паселішчы старажытных людзей на тэрыторыі Меца існавалі, па наяўных дадзеных, ужо за тысячы гадоў да н.э. Незадоўга да рымскага нашэсця тут знаходзілася галоўнае паселішча кельцкага племені медыяматрыкаў, якія і далі назву гораду. Пасля ўзяцця рэгіёна рымлянамі на гэтым месцы стаяў горад Дыводур (па-лацінску: Divodurum). У 451 годзе горад быў узяты Атылай. У 511751 гадах — сталіца каралеўства Аўстразія. Пры распадзе Франскай імперыі стаў сталіцай уладанняў Лотара.

Паміж 1180 і 1210 гадамі Мец квітнеў ў якасці вольнага імперскага горада, затым зрабіўся адным з трох біскупстваў, які падзялялі Францыю і Германію. Гарадcкі летапісец XV стагоддзя Абрыён асабіста ўдзельнічаў у многіх апісаных ім падзеях. Хаця большасць жыхароў горада падтрымалі Рэфармацыю, французскі кароль Генрых II Валуа падахвоціўся быць іх заступнікам і паспяхова абараняў горад ад Габсбургаў у 1552 годзе. Паводле вынікаў Трыццацігадовай вайны ўсе тры біскупства былі афіцыйна замацаваны за Францыяй. Падчас франка-прускай вайны чарговая аблога Меца немцамі доўжылася 52 дні.

З 1871 па 1918 і 19401944 гады Мец уваходзіў у склад Германіі. Горад традыцыйна быў добра ўмацаваны; Себасцьен Вабан ў свой час пісаў каралю, што «крэпасці абараняюць правінцыі каралеўства, а Мец — дзяржаву ўвогуле». Нямецкая адміністрацыя пажадала знесці ўмацаванні і пракласці на іх месцы бульвары і набярэжныя. З старажытных умацаванняў ацалела толькі грандыёзная Брама немцаў. Сваё цяперашняе аблічча стары горад і яго спальныя раёны набылі пасля Другой сусветнай вайны. І сёння па архітэктуры можна адрозніць «французскі» і «нямецкі» Мец.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

З архітэктурных помнікаў Меца найбольшай вядомасцю карыстаюцца два сярэднявечных моста Нябожчыкаў, оперны тэатр сярэдзіны XVIII стагоддзя, адна з найстарэйшых цэркваў Францыі — базіліка Сен-П'ер-о-Нанэн, пабудаваная ў канцы III — пачатку IV стагоддзя і сабор Святога Стэфана, адзін з самых высокіх у Францыі. У ім можна сузіраць не толькі вітраж XIIIXIV стагоддзяў, але і працы авангардыстаў XX стагоддзя Марка Шагала і Жака Віёна. Перыяд нямецкага валадарства наклаў свой ​​адбітак на аблічча горада. На адным з астраўкоў высіцца вялікая лютэранская царква — Новы храм, асвечаны ў 1904 годзе ў прысутнасці кайзера Вільгельма II. З 12 мая 2010 у Мецы з'явілася яшчэ адна славутасць: першы ў Францыі філіял парыжскага Цэнтра культуры і мастацтва Пампіду.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]