Горад Моранг

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Моранг
Morąg
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты Каардынаты: 53°55′00″ пн. ш. 19°56′00″ у. д. / 53.916667° пн. ш. 19.933333° у. д. (G) (O) (Я)53°55′00″ пн. ш. 19°56′00″ у. д. / 53.916667° пн. ш. 19.933333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Польшча
Ваяводства Вармінска-Мазурскае ваяводства
Бургамістр Тадэвуш Збігнеў Саберайскі
Плошча 12,17 км²
Насельніцтва (2008) 14239 чалавек
Шчыльнасць 1170 чал./км²
Часавы пояс UTC+1, улетку UTC+2
Тэлефонны код +48 89
Паштовыя індэксы 14-300 да 14-331
Аўтамабільны код NOS
Афіцыйны сайт http://www.morag.pl
(польск.) 

Моранг (Польшча)
Моранг
Моранг

Моранг (польск. Morąg, нямы. Mohrungen) — горад на поўначы Польшчы ў Варміньска-Мазурскім ваяводстве (Аструдскі павет) паміж гарадамі Ольштынамі Эльблангам, у 55 км ад мяжы з Калінінградскай вобласцю Расіі (90 км ад Калінінграда), адміністрацыйны цэнтр аднайменнай гміны.

У 1975—1998 гадах уваходзіў у Альштынскае ваяводства. Насельніцтва 14 239 чалавек.

У маі[1] 2010 года ў горадзе была размешчана амерыканская ваенная база — батарэя ракет Пэтрыёт[2][3].

Змест

[правіць] Геаграфія

Від на горад
Старая ратуша

Горад размешчаны ў заходняй частцы Вармінска-Мазурскага ваяводства, у гістарычнай вобласці Пагезанія, у былой Верхняй Прусіі (ням.: Oberland) у 44 кіламетрах ад сталіцы ваяводства — Ольштына.

У 13 кіламетрах ад Моранга праходзіць аўтамагістраль E77 — важная трансеўрапейская дарога, якая вядзе з Расіі праз Эстонію, Літву, Латвію, Польшчу і Славакію ў Венгрыю. Акрамя таго, праз Моранг праходзіць чыгунка з Ольштына ў Эльбланг і пачынаецца чыгуначная галіна на Аструду.

Горад акружаны пагорыстай мясцовасцю з сельскагаспадарчымі плошчамі, участкамі лесу і азёрамі. Побач з горадам размешчана возера Скертанг (польск.: Skiertąg, ням.: Scherting See).

[правіць] Гісторыя

Дакладнай даты ўзнікнення Моранга немагчыма вызначыць. Гісторыкі схільны адносіць яе да канца XIII стагоддзя. Праблемы з'яўляюцца таксама пры вызначэнні паходжання назвы горада. Маюцца гіпотэзы, што яна ўзнікла ад прускай назвы возера Маурин або Морын, аднак не захавалася ніякіх дакументаў пра прысваенне гарадскіх правоў, таму нельга вызначыць бясспрэчна, калі Моранг атрымаў гарадскія правы. Мяркуецца, што гэта здарылася каля 1327 года.

Мемарыял савецкіх воінаў у Моранзе

У 1414 годзе падчас вайны паміж палякамі і тэўтонскімі рыцарамі горад цалкам спалены. Падобнае здарылася і ў 1697 годзе. Драўляныя пабудовы горада крытыя саломай гарэлі яшчэ некалькі разоў. Горад не пазбегла халера ў 1427 годзе і эпідэмія чумы напачатку XVII стагоддзя. Тэўтонска-польскія, шведскія войны, напалеонаўская кампанія (25 студзеня 1807 года адбылася бітва пад Морангам напалеонаўскай арміі пад камандаваннем маршала Францыі Бернадота, будучага шведскага караля, і расійскай арміяй, якая прайграла бітву, падчас якой загінуў рускі генерал Раман Анрэп), а жыхары горада пераходзілі на працягу некалькіх дзён пад уладу французскай, рускай і прускай армій, а таксама знішчаючыя горад ваенныя падзеі ў 1945 годзе папаўняюць драматычныя старонкі гісторыі горада.

У 1577 годзе здарыўся моцны лівень з градабіццем, землетрасенне было ў 1818 годзе, частыя былі ўраганы і завеі. Але Моранг кожны раз адраджаўся.

[правіць] Славутасці

[правіць] Вядомыя асобы горада

[правіць] Рост насельніцтва

Рост насельніцтва з 1740 года
1769 1782 1820 1880 1885 1890 1900 1910 1925 1933 2003 2008
1067 1753 2108 3742 3879 3780 4025 4147 4934 5414 14570 14239

[правіць] Гл. таксама

Зноскі

  1. Patrioty sa juz w koszarach(польск.) 
  2. ЗША размясцілі ракеты ля расійскай мяжы
  3. Амерыканская ваенная база ў 80 кіламетрах ад расійскай мяжы


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах