Горад Мумбаі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Мумбаі
маратхі मुंबई, хіндзі: मुम्बई, англ.: Mumbai
Mumbai Montage.jpg

Каардынаты Каардынаты: 18°58′00″ пн. ш. 72°50′00″ у. д. / 18.966667° пн. ш. 72.833333° у. д. (G) (O) (Я)18°58′00″ пн. ш. 72°50′00″ у. д. / 18.966667° пн. ш. 72.833333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Індыя
Плошча 603,4 км²
Вышыня цэнтра 11 м
Насельніцтва (2009) 13 922 125 чалавек
Шчыльнасць 23 073 чал./км²
Часавы пояс UTC+5:30
Тэлефонны код +91 22
Паштовыя індэксы 110 xxx
Афіцыйны сайт http://www.mcgm.gov.in/
(англ.) 

Мумбаі (Індыя)
Мумбаі
Мумбаі

Мумба́і (ранейшая назвай: Бамбей)(на хіндзі і маратхі: मुंबई, англ.: Mumbai) — сталіца індыйскага штату Махараштра. Горад знаходзіцца на востраве Салсэт і ўзбярэжжы Аравійскага мора, якія злучаныя шматлікімі мастамі.

Паводле апошніх звестак насельніцтва гораду налічвае каля 17 млн чалавек, і па колькасці насельніцтва гэта шосты ў свеце горад. Разам з гарадамі-сатэлітамі Мумбаі ўтварае гарадскую кангламерацыю. Порт гораду з'яўляецца самым вялікім портам заходняй Індыі. Плошча горада — 437,77 км². Мумбаі выцягнуўся ўздоўж мора на 140 км.

Мумбаі адначасова з'яўляецца буйным фінансавым цэнтрам. Тут знаходзяцца штаб-кватэры шматлікіх банкаў, Бамбейская фондавая біржа, а таксама офісы шматлікіх індыйскіх карпарацый і фірм. Дзякуючы таму, што ўзровень жыцця тут значна вышэйшы чым у іншых частках Індыі, горад стаў цэнтрам міграцыі не толькі Індыі, а і ўсёй Паўднёвай Азіі. Такі стан рэчаў спрыяе змяшэнню самых розных культур, рэлігій і моў. Акрамя таго, Мумбаі часта называюць Балівудам, з-за таго, што ён з'яўляецца цэнтрам індыйскай кінематаграфіі. Тутэйшыя кінастудыі вырабляюць самую вялікую колькасць фільмаў у свеце.

Індыйская назва гораду паходзіць ад імя індыйскай багіні Mumba. У ХVI стагоддзі партугальцы назвалі гэтае месца Bom Bahia, што азначае Добрая затока. Пасля заваявання Індыі, брытанцы назвалі горад Bombay. Афіцыйная змена назвы адбылася ў 1995 годзе, але старая назва «Бамбэй» усё яшчэ ўжываецца па ўсім свеце.

[правіць] Вядомыя асобы


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах