Горад Мурам

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Мурам

Murom downtown.jpg
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты: 55°34′00″ пн. ш. 42°01′00″ у. д. / 55.566667° пн. ш. 42.016667° у. д. (G) (O) (Я)55°34′00″ пн. ш. 42°01′00″ у. д. / 55.566667° пн. ш. 42.016667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Расія
Першае згадванне 862
Плошча 43,78 км²
Вышыня цэнтра 115 м
Насельніцтва (2010) 117 300 чалавек
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код 49234
Паштовы індэкс 602250
Паштовыя індэксы 602200
Афіцыйны сайт http://www.murom.info/

Мурам (Расія)
Мурам
Мурам

Мурам, горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Мурамскага раёна Уладзімірскай вобласці. Насельніцтва 118,2 тыс. чалавек (2009). Размешчаны на левым беразе ракі Акі ў 137 км ад Уладзіміра на мяжы з Ніжагародскай вобласцю.

Мурам — адзін са старажытнейшый рускіх гарадоў. Назва паходзіць з назвы фіна-угорскага племя мурама. Першым удзельным мурамскім князем лічыцца Глеб Уладзіміравіч. У 1088 на пэўны час Мурам быў захоплены волжскімі балгарамі. Плацілі даніну Русі, з XII ст. паступова асіміліраваліся рускімі.

З 1097 — сталіца Мурама-Разанскай зямлі. У самастойнае княства Мурамска-Разанская зямля вылучылася са складу Чарнігаўскага княства ў 1127 пры князю Яраславе Святаславиічы. Пасля яго смерці (1129) на мурамскі стол сел і быў першым мурамскім князем яго сын Святаслаў, пазней — унук Расціслаў. Пры Расціславе Муромо-Разанская зямля распалася на Мурамскае і Разанскае княствы, якія канчаткова адасобіліся пасля смерці Святаслава (1145). У Старой Разані князь пакінуў сына Глеба. Разанскі князь Глеб Расціславіч усімі сродкамі змагаўся са сваім паўночным суседам Растова-Суздальскім княствам. Вынікам стала перамога Усевалада Вялікае Гняздо (1208), які паланіў мясцовых князёў. У 1219 у Разані княжыў Інгвар Ігаравіч, ягоным нашчадкам яму брат Юрый. Пры ім княства падвергнулася спусташэнню ордамі Батыя. Мурамскае княства складалася з Мурома з уездам. Залежыла ад Уладзіміра-Суздальскага княства. Падвяргалася шматлікім набегам татараў. Апошнім мурамскім князем быў Юрый Яраславіч, якога ў 1355 сагнаў з прастола Фядор Глебавіч. У 1392 вялікі князь маскоўскі Васіль I Дзмітрыевіч далучыў Мурамскае княства да Масквы

              
Троіцкі Сабор
Фота пач. ХХ ст.

Вядомыя асобы [правіць]